Вакцынацыя працягваецца

На сёння ад грыпу ўжо паспелі прышчапіцца больш за 2000 жыхароў нашага раёна.

Прышчэпкі супраць грыпу добра пераносяцца як дзецьмі, так і дарослымі і спрыяюць фарміраванню высокаспецыфічнага імунітэту ўжо праз 7-14 дзён пасля прышчэпкі, дзеянне якога захоўваецца да 6-12 месяцаў.

У гэтым годзе на Дзятлаўшчыне для імунізацыі супраць грыпу на бюджэтнай аснове выкарыстоўваецца вакцына “Грыпол плюс” (Расія). Ёю прышчапляюць насельніцтва з груп высокай рызыкі заражэння і неспрыяльных наступстваў захворвання на грып: дзяцей ад 6 месяцаў да 3-х гадоў; дзяцей і дарослых, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі; асоб старэйшых за 65 гадоў; цяжарных; медработнікаў; асоб, якія забяспечваюць жыццядзейнасць і бяспеку насельніцтва; дзяцей, якія наведваюць дашкольныя ўстановы, навучэнцаў сярэдніх школ, студэнтаў ВНУ, работнікаў гандлю, транспарту і г. д.

За кошт асабістых сродкаў грамадзяне могуць прышчапіцца вакцынай “ВаксігрыпТэтра” (Францыя).  Высокая ступень ачысткі пералічаных вакцын дае магчымасць іх выкарыстання ў дзяцей з 6 месяцаў, людзей з хранічнымі захворваннямі, у цяжарных і кормячых жанчын.

Памятайце, штогадовая вакцынацыя, якая праводзіцца перад кожным сезонам, з’яўляецца дзейснай, сучаснай і бяспечнай мерай барацьбы з грыпам, спрыяе значнаму зніжэнню захворвання, развіцця ўскладненняў і смяротнасці насельніцтва.

Таццяна КАСІЛА,
памочнік доктар-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

21 час ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

22 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

22 часа ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

23 часа ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

23 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago