Вайсковая справа – пачэсная

Мяне завуць Дзмітрый Юшкевіч, я выпускнік Наваельнянскай сярэдняй школы, курсант ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Хачу звярнуцца да юнакоў Дзятлаўскага раёна, якія яшчэ не вызначыліся з выбарам будучай спецыяльнасці. Магчыма, некаторых з вас зацікавіць прафесія вайскоўца, таму ў гэтым пісьме расказваю пра свой факультэт і ўстанову адукацыі.

На ваенна-тэхнічным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта праходзяць службу і навучаюцца курсанты, на якіх заўсёды можна паспадзявацца як на сапраўдных мужчын, патрыётаў Радзімы. Для вучэбна-выхаваўчага працэсу тут усё прадугледжана: сучаснае ўзбраенне, спецыяльная тэхніка, прыборы і абсталяванне, спецыялізаваныя аўдыторыі і лабараторыі, камп’ютарныя класы, абсталяваныя сучаснымі ПЭВМ, разнастайныя тэхнічныя сродкі навучання, электронныя навучальныя і тэстуючыя праграмы па ўсіх дысцыплінах, тэхнічная бібліятэка, а таксама багаты навуковы патэнцыял і сучасная вучэбна-лабараторная база ўніверсітэта.

Заняткі па вучэбных дысцыплінах праводзяцца з выкарыстаннем сучасных камп’ютарных тэхналогій, узораў узбраення і ваеннай тэхнікі, трэнажораў, вучэбна-трэніровачных комплексаў і танкадромаў.

Усім курсантам факультэта прадастаўляецца магчымасць бясплатна жыць у інтэрнаце ўніверсітэта, наладжана штодзённае трохразовае харчаванне ў сталовай за кошт бюджэтных сродкаў. Курсанты таксама забяспечваюцца рознымі відамі ваеннага форменнага абмундзіравання і атрымліваць грашовае забеспячэнне (якое, дарэчы, складае 400 рублёў).

З курсантамі праводзяцца заняткі па кіраванні транспартнымі сродкамі катэгорый “В”, “С” з наступнай здачай экзаменаў у ДАІ і выдачай адпаведных дакументаў на права кіравання аўтатранспартнымі сродкамі.

Галоўнай задачай факульта была і застаецца якасная падрыхтоўка  афіцэрскіх кадраў. Асаблівая ўвага надаецца прыцягненню курсантаў да навуковай працы. У нас паспяхова працуе ваенна-навуковае таварыства, у склад якога ўваходзяць 5 навуковых гурткоў. У іх пад кіраўніцтвам выкладчыкаў-наватараў займаюцца 158 курсантаў і 36 студэнтаў. За высокія вынікі ваенна-навуковаму таварыству факультэта рашэннем Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў аказана фінансавая дапамога.

Фізічная культура і спорт на факультэце таксама з’яўляюцца важнейшымі дысцыплінамі пры падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў. Афіцэры, курсанты факультэта паспяхова займаюцца ў спартыўных секцыях па такіх відах спорту, як армрэслінг, гіравы спорт, бокс, тайландскі бокс, дзюдо, лёгкая атлетыка, гандбол, баскетбол, ваеннае пяцібор’е.

Пры жаданні, выпускнікі-юнакі нашага раёна могуць скарыстацца маім прыкладам і выбраць для далейшага навучання ваенна-тэхнічны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Ведайце, што для паступлення сюды неабходна загадзя звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства да 1 красавіка.

Дзмітрый ЮШКЕВІЧ,
курсант 3 курса ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

6 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

24 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago