Анатоль Пятровіч Басай працуе вадзіцелем у КСУП “Жукоўшчына” больш за 30 гадоў.
Літаральна кожнае лета яму даручаюць адвозіць збожжа ад камбайнаў. Вось і сёлета вопытны вадзіцель працуе на жніве. Працуе старанна і вынікова: на сваім МАЗе перавёз 1040 тон зерня.
Тысячны рубеж Анатоль Басай пакінуў за плячыма 31 ліпеня. І ў гэты дзень вадзіцель прымаў віншаванні з працоўным дасягненнем ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзіміра Казака і лідара прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Вольгі Аўхім. Яны ўручылі вадзіцелю-тысячніку дыплом, грашовую прэмію, кветкі.
– На жніве ў нашай гаспадарцы працуюць пяць камбайнавых экіпажаў, чатыры аўтамашыны задзейнічаны на адвозцы збожжа, – расказала старшыня прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Жукоўшчына” Вольга Аўхім.– Вынікі кожнага працоўнага дня адлюстроўваем на экране працоўнага спаборніцтва. Хутка ў нас будзе яшчэ адзін вадзіцель-тысячнік. Няшмат да 1000 перавезеных тон засталося ў Андрэя Гутара.
Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…