“Беларусь памятае. Памятаем кожнага”

2 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшло ўскладанне кветак і вянкоў да помнікаў загінулым воінам.

Наш раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, актыўны ўдзел у якой прымае моладзь і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Урачыстая цырымонія з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Дубовіка і старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшла ў Дзятлаве, у гарадскім парку каля мемарыяла – брацкай магілы воінаў Чырвонай Арміі і партызанаў, загінулых пры вызваленні Дзятлаўскага раёна, і магілаў Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова. Ушанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за мір і свабоду сабраліся прадстаўнікі раённай улады, установаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы, педагогі, гараджане. Да дзятлаўчан з нагоды юбілейнага свята далучылася дэлегацыя з Абаянскага раёна Курскай вобласці, якая прыехала з сяброўскім візітам (у 2017 годзе паміж раёнамі было заключана двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве). На “Вахту памяці” каля Вечнага агню заступіў ганаровы каравул Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” (старшыня Ірына Мішчанка).

Вядучыя ўрачыстай цырымоніі Наталля Маліноўская і Марына Лукіянец нагадалі прысутным аб значнасці для беларускага народа надыходзячага свята, агучылі старонкі біяграфіі Герояў Савецкага Саюза Яна Фогеля і Паўла Пятрова, пахаваных у Дзятлаве. Подзвіг загінулых у Вялікай Айчыннай вайне прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі і вянкі да манумента.

Затым кіраўнік раёна, старшыня раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і госці з Расійскай Федэрацыі з вянкамі і кветкамі накіраваліся да абеліска Славы ў Дзятлаве.

Акрамя таго, вянкі і кветкі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў усклалі да падножжа помніка Іосіфа Філідовіча.

Такія ж урачыстыя цырымоніі напярэдадні юбілейнага свята прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах нашага раёна.

Вензавецкі сельскі савет

Войневіцкі сельскі савет

Аграгарадок Лявонавічы

Данілавіцкі сельскі савет

Мяляхавіцкі сельскі савет

Дварэцкі сельскі савет

Новаяльнянскі сельскі савет

Жукоўшчынскі сельскі савет

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны СТЫРНІК і сельскіх выканаўчых камітэтаў

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

9 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

9 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

11 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

11 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

12 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

12 часов ago