Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні.

Каб падзякаваць лепшым хлебаробам за важкія намалоты, іх нястомную працу, прафесіяналізм, дастойны ўклад у харчовую бяспеку краіны, на палеткі  КСУП “Хвінявічы”, “Жукоўшчына” і ААТ “Дварэц-Агра” выехалі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

У КСУП “Хвінявічы” да іх далучыліся старшыня сельгаспрадпрыемства Мікалай Бубноўскі, галоўны аграном Аляксандр Кугейка і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Вольга Максімава. Тут заслужаныя ўзнагароды, вымпелы і падарункі атрымалі камбайнеры Анатоль Марук, Іван Ташлыкоў і іх памочнікі Мікалай Жынко, Андрэй Калодка.

Адзначылі таксама і работу вадзіцеля Аляксандра Цярэшкі, які перавёз тысячу тон зерня.

Работнікам хлебных ніў пажадалі, каб надвор’е спрыяла ім у рабоце, тэхніка не падводзіла, удача спадарожнічала і новыя дасягненні не прымусілі сябе чакаць, а таксама моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.

У КСУП “Жукоўшчына” важкіх намалотаў дасягнуў экіпаж камбайнераў у саставе Вячаслава Малчановіча і Тадэвуша Шпакоўскага. Да віншаванняў сваіх перадавікоў тут з падарункамі і пажаданнямі далучыліся старшыня сельвыканкама Іван Свіб, дырэктар прадпрыемства Мікалай Шых, а таксама яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Ірына Красоўская, падзякавалі за працавітасць, адказныя адносіны да справы, бо яны з’яўляюцца прыкладам для іншых.

У ААТ “Дварэц-Агра” заслужаныя віншаванні, вымпел і падарунак атрымаў камбайнер Вячаслаў Кастусік, які дасягнуў двухтысячнага выніку. З такім сур’ёзным дасягненнем на хлебнай ніве падзяку хлебаробу ад раённага выканаўчага камітэта выказаў Вадзім Бялятка, таксама яго прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі адміністрацыі сельгаспрадпрыемства.

Прыемныя падарункі, букеты-снапкі, фота на памяць – усё для таго, каб такія хвіліны ў жыцці запомніліся надоўга і спрыялі новым дасягненням.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

«Счастья вашему дому». В Кореличах торжественно открыли новостройку на 49 квартир

Семиэтажный жилой дом на 49 квартир, большинство из которых арендные, торжественно открыли накануне областного фестиваля-ярмарки…

12 часов ago

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

Сколько туристов посещают Беларусь? Белстат представил статобзор ко Всемирному дню туризма, который отмечается 27 сентября,…

12 часов ago

Александр Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики

Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

12 часов ago

Как в Кореличах отметят областной фестиваль-ярмарку «Дaжынкi-2026»: программа

Уже 26 сентября городской поселок превратится в масштабную праздничную локацию, где будут чествовать лучших тружеников…

12 часов ago

Елена Васкель: “Белорусские женщины доверяют своему Президенту”

Елена Васкель, начальник управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома, председатель районной организации ОО…

12 часов ago

Шанц дадзены, астатняе – справа асабістая

У Казлоўшчынскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва разам з кірмашом…

13 часов ago