На Дзятлаўшчыне разам з прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці паспяхова працуюць прыватныя – ТАА “Ізакам” і “Ізакам Пласт”.
Сёлета яны адзначылі свой 20-гадовы юбілей.
Група прадпрыемстваў з’яўляецца найбуйнейшым у краіне вытворцам папярэдне ізаляваных труб. Яны маюць сучасную высокатэхналагічную вытворчую базу, кваліфікаваных спецыялістаў. ТАА “Ізакам” сёння – гэта больш за 250 работнікаў, каля 6 гектараў тэрыторыі і 12 тысяч квадратных метраў вытворчых плошчаў, а таксама 14 вытворчых ліній.
За шматгадовую сумленную працу, значны ўклад у развіццё прамысловай галіны раёна работнікі прадпрыемстваў былі адзначаны ўзнагародамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Павіншавала іх намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар ТАА “Ізакам” Аляксандр Шалесны, дырэктар ТАА “Ізакам Пласт” Сяргей Голуб, намеснік дырэктара па якасці прадукцыі Андрэй Лях, галоўны бухгалтар Іна Насовіч, інжынер-тэхнолаг Святлана Мілевіч. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны машыністы экструдара Аляксандр Глацько і Андрэй Салата, токар Дзмітрый Кароль, кантралёр якасці прадукцыі і тэхналагічнага працэсу Вольга Дзірвук, вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Баковіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання Дзмітрый Бліноў, вадзіцель пагрузчыка Валерый Франюк. Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – токар Юрый Клімец, электрагазазваршчык Вадзім Жамойдзік, вытворца дэталяў і вузлоў тэрмаізаляваных трубаправодаў Андрэй Лазараў.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…