Узнагарода за дбайнасць

Калектыў Дзятлаўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” заняў другое месца ў абласным аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні філіялаў і прылеглых да іх тэрыторый у 2023 годзе, за што быў адзначаны Ганаровай граматай.

Кіраўнік філіяла Васілій Шпакоўскі расказаў аб тым, як удалося дасягнуць высокага выніку:

– Другое месца ў вобласці – дастойны высокі вынік, які, тым не менш, не стаў для нас сюрпрызам. З пачатку гэтага года мы актыўна працавалі па навядзенні парадку на сваёй тэрыторыі, ішлі да намечанай мэты.

– Якія эмоцыі ад узнагароды?

– Калі мне ўручаў грамату генеральны дырэктар КУП “Гроднааблпаліва” Іван Крахмальчык, лёс якога цесна звязаны з нашым раёнам, я адчуваў гонар, што мы трымаем высокую планку, дастойна прадстаўляем родную Дзятлаўшчыну. Таксама мяне перапаўняла пачуццё ўдзячнасці ўсяму калектыву філіяла за старанную працу, ініцыятыўнасць і адказныя адносіны да агульнай справы.

– Па якіх крытэрыях ацэньваліся канкурсанты?

– Улічваліся стан адміністрацыйнага будынка, уласных і прылеглых тэрыторый, складоў, бытавых падсобных памяшканняў, абсталявання і тэхнікі, культура захоўвання паліва. Па суме ўсіх гэтых балаў мы сталі другімі ў вобласці. За гэты год мы шмат чаго дасягнулі: зрабілі капітальны рамонт даху, уласнымі сіламі адрамантавалі грузавы аўтамабіль МАЗ, добраўпарадкавалі тэрыторыю, правялі рамонт у кабінетах. Усё гэта станоўча паўплывала на ўмовы працы людзей і якасць прадукцыі, якую адзначаюць нашы кліенты.

– Што яшчэ, на вашу думку, паспрыяла перамозе?

– Знакавай падзеяй гэтага года стала закладка фруктовага саду ў рамках рэспубліканскага суботніка і да 525-годдзя горада Дзятлава з удзелам калектыву прадпрыемства, старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага і яго намеснікаў, дырэктара і калектыву Дзятлаўскага цэнтра банкаўскіх паслугаў “Белаграпрамбанка”. Наш філіял размяшчаецца на ўездзе ў наш прыгожы горад Дзятлава, таму ў пэўнай ступені з’яўляецца яго візітнай карткай. Дрэўцы хутка падрастуць, будуць радаваць жыхароў і гасцей горада, а таксама, упэўнены, дадуць добры ўраджай садавіны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

7 часов ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

7 часов ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

7 часов ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

9 часов ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

11 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

12 часов ago