Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры “Выдача ўзгаднення на ўстаноўку, у тым ліку самавольную, на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый”.

Умовы і парадак устаноўкі на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый вызначаны палажэннем, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 года № 384. Індывідуальныя антэны і іншыя канструкцыі – гэта любыя віды індывідуальнага антэннага абсталявання, у тым ліку якое выкарыстоўваецца для прыёму тэлевізійных праграм наземнага і спадарожнікавага вяшчання, абсталяванне кандыцыянавання паветра і іншыя канструкцыі.

Звярніце ўвагу! Устаноўка на дахах і фасадах шматкватэрных жылых дамоў індывідуальных антэн і іншых канструкцый, за выключэннем канструкцый для сушкі бялізны, афармляецца пасля атрымання ўзгаднення тэрытарыяльнага падраздзялення архітэктуры і горадабудаўніцтва. Не патрабуецца ўзгадненне на ўстаноўку канструкцый для сушкі бялізны. Дадзеныя канструкцыі могуць знаходзіцца толькі ў межах унутранай прасторы балкона і (або) лоджыі.

Для атрымання ўзгаднення грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама і прадаставіць: заяву; тэхнічны пашпарт і дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на памяшканне, – для ўласніка памяшкання.

Плата за правядзенне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца. Тэрмін яе ажыццяўлення – 15 дзён з дня падачы заявы.

Тэрмін дзеяння рашэння – бестэрмінова.

На падставе атрыманага ўзгаднення ініцыятар заключае дагавор з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць мантаж індывідуальных антэн і іншых канструкцый. Нагадаем, служба “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Для зручнасці грамадзян існуе папярэдні запіс па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Станіслава ГАНЧАР,

галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации