Як сказаў Канстанцін Станіслаўскі, для дзяцей трэба іграць таксама, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш.
У санаторнай школе “Баравічок” адбылася прэм’ера лялечнага спектакля “Пятрушка і Капрызка”.
З самых малых гадоў чалавек вучыцца… і не заўсёды завучванне правілаў і нормаў жыцця адбываецца непасрэдна. Для дзяцей лягчэй засвойваць нешта новае праз прыклад, казку. І менавіта тэатр дае магчымасць зразумець сябе, убачыць свае ўчынкі збоку, разабрацца ў сітуацыі, дапамагчы героям словам, справай.
Спектакль “Пятрушка і Капрызка” дапамог зразумець навучэнцам, што побач з табой заўсёды ёсць сябры, што не капрызы і слёзы дапамагаюць дамагчыся жаданага. Дзяўчынка Матрошка разам са сваімі сябрамі Мурзікам, Барбосам і Пятрушкам паказала, што змагла змяніцца, стаць паслухмянай.
Праца над пастаноўкай ішла ў найкарацейшыя тэрміны, так як дзеці часова знаходзяцца ў санаторнай школе (на працягу 21 дня).
Але нягледзячы на гэта, спектакль атрымаўся па-сапраўднаму яркім і жыццесцвярджальным.
Ірына КУХАРЭВІЧ,
кіраўнік заняткаў па інтарэсах “Батлейка”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…