Categories: Грамадства

Усё па сілах жаночым рукам

У год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзятлаўская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” далучылася да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі”.

Ушанаванню памяці ўдзельніц вайны была прысвечана чарговая сустрэча актывістак жансавета, якая ладзілася на базе пярвічнай арганізацыі Данілавіцкага сельвыканкама і праходзіла ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Таксама ўдзельніцы пярвічкі расказалі гасцям, чым жыве іх арганізацыя.

Педагогі і навучэнцы школы разам з работнікамі мясцовага Дома культуры падрыхтавалі творчую праграму, што ўключала ў сябе музычныя выступленні і тэатралізаванае прадстаўленне, узгадалі імёны, факты з біяграфіі ўдзельніц Вялікай Айчыннай вайны, лёсы якіх звязаны з дзятлаўскай зямлёй.

Азнаёміцца з экспазіцыяй школьнага музея “Жыццёвы і творчы шлях Вячаслава Адамчыка”, прысвечанай пісьменніку-земляку, заклікаў удзельніц сустрэчы педагог установы Сяргей Каско.

Ажыццявіўшы экскурс у мінулае, перайшлі да сучаснага. Старшыня сельвыканкама Ганна Жых расказала гасцям, што жанчыны Данілавіцкага сельсавета займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. На базе мясцовага Дома культуры працуе аматарскае аб’яднанне “Нам гады не бяда”, якое ладзіць тэматычныя сустрэчы, святочныя агеньчыкі, паломніцтвы. Значнай для аграгарадка справай было будаўніцтва царквы, у якім удзельнічалі як спонсары, так і насельніцтва. Грамадой вырашюцца іншыя важныя пытанні, ажыццяўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Напрыклад, з ініцыятывы старасты аграгарадка Святланы Грос, сёлета вырашылі акультурыць парк. На працягу некалькіх дзён абразалі галіны, убіралі смецце. Ёсць задумка зрабіць у парку дарожкі, лавачкі, гульнявыя пляцоўкі.

Старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ Данілавіцкага сельсавета Наталля Болтач пацвердзіла, што мясцовая ўлада падтрымлівае значныя жаночыя ініцыятывы. Пярвічка жансавета налічвае 65 удзельніц, якія актыўна ўключаюцца у праекты і акцыі не толькі раённага, але і абласнога, рэспубліканскага ўзроўню. Мясцовыя жанчыны прынялі ўдзел у акцыі “Мы – за здаровую нацыю”. Толькі са студзеня 2019 года яны правялі два значныя спартыўныя мерапрыемствы. Свой вольны час удзельніцы жансавета часта бавяць у трэнажорнай зале ААТ “Граніт-Агра”, у школьнай спартыўнай зале.

Яркім момантам сустрэчы стала творчая справаздача мясцовых майстрых. З выставай карцін, якія вышывае бісерам, прысутных азнаёміла Валянціна Кобзева. А вось Таццяна Бортнік стварае прыгажосць са стужак у стылі канзашы. Святлана Філатава паказала майстар-клас “Мода вясной”, у час якога прадэманстравала, як прыгожа можна завязваць хусцінкі і шалікі. Вясёлымі музычнымі нумарамі гасцей парадаваў гурт “Суседачкі”.

Напрыканцы мерапрыемства старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Жадзейка падзякавала гаспадарам за цёплы прыём і ўручыла падарункі актывісткам пярвічкі.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

23 секунды ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

5 минут ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

10 минут ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

23 минуты ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

26 минут ago

Обновления в работе M‑Belarusbank: изменения пакетов услуг и порядок использования карт с 1 октября 2026 года

С 1 октября 2026 года в мобильном приложении M‑Belarusbank вступают в силу обновления, затрагивающие предоставление…

28 минут ago