Categories: Улада

Улаховіч выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Улаховіч, сустракаючыся сёння ў Гомелі з выбаршчыкамі, выказаўся за перавод арміі на кантрактную аснову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мікалая Улаховіча, цяпер войскі аснашчаюцца сладаным з тэхнічнага пункту гледжання ўзбраеннем, кіраванне якім патрабуе спецыяльных навыкаў і ведаў. У сувязі з гэтым у арміі павінны служыць высокакваліфікаваныя спецыялісты. «Таму я лічу неабходным адмяніць абавязковы прызыў на ваенную службу і пачаць фарміраваць армію на кантрактнай аснове», — сказаў ён.

Другім важным тэзісам па ваеннай тэматыцы, які агучыў кандыдат у прэзідэнты, з’яўляецца недапушчэнне ўдзелу арміі ў ваенных аперацыях за межамі рэспублікі. «Ні ў якім выпадку не трэба ўвязвацца ў чужыя канфлікты. Армія павінна абараняць толькі тэрыторыю сваёй краіны», — сказаў ён. Мікалай Улаховіч негатыўна выказаўся аб закліках некаторых апазіцыйных лідараў да актыўнага ўдзелу беларусаў ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны.

Закранаючы тэму міжнародных адносін, Мікалай Улаховіч высока ацаніў узважаную пазіцыю цяперашняга кіраўніцтва краіны па пабудове адносін як з усходнімі, так і заходнімі суседзямі. Разам з тым ён лічыць, што ў перспектыве Беларусі неабходна пашыраць супрацоўніцтва з краінамі ЕС у эканоміцы і культуры. «Аднак не трэба спадзявацца, што перад намі вельмі шырока адкрыюцца еўрапейскія рынкі. Там вельмі моцная канкурэнцыя, дзейнічае сістэма загараджальных мер і квот на пастаўкі прадукцыі звонку. Таму адначасова трэба наладжваць адносіны з краінамі ў іншых частках свету», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанні аўдыторыі, значную частку якой складала студэнцкая моладзь, Мікалай Улаховіч выказаў сваё стаўленне да дзяржаўнай сімволікі Беларусі, да санкцый, уведзеных некаторымі краінамі адносна рэспублікі, аднаполых шлюбаў, расказаў аб магчымых шляхах пераадолення эканамічнага крызісу.

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago