Уладзімір Ганчар: “Гадуем пакаленне чэмпіёнаў”

Выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы паказваюць высокія вынікі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Адно з нядаўніх дасягненняў – другое месца ў турніры Гродзенскай вобласці па міні-футболе.  Пра поспех каманды і дзіцяча-юнацкі футбол на Дзятлаўшчыне расказаў трэнер Уладзімір Ганчар:

– У 2023 годзе была заснавана спартакіяда Гродзенскай вобласці па міні-футболе, мы прымалі ў ёй удзел другі год запар камандай 2012-2013 гадоў нараджэння. Правялі 11 гульняў на базе пляцоўкі ў горадзе Навагрудку, стварылі пераможную серыю ў 8 сустрэчах запар і ўжо за 3 туры да завяршэння спаборніцтваў ведалі, што ўвойдзем у прызёры. Заўважу, што сапернікі былі сур’ёзныя, тым не менш каманда вярнулася на Дзятлаўшчыну з сярэбраным вынікам турніру сярод 12 удзельнікаў. За каманду Дзятлаўскай ДЮСШ выступалі: Мацвей Кашко, Уладзіслаў Сёмуха, Кірыл Лагун, Мацвей Губко, Цімафей Нічыпаровіч, Дзмітрый Сёмуха, Аляксандр Свіб, Данііл Бірук, Аляксандр Белуш, Мацвей Кедзік, Паліна Літавар.

– З чаго складаюцца перамогі?

– З вялікай сілы волі і рэгулярных трэніровак, якія ў нас праходзяць тры разы на тыдзень па паўтары гадзіны. Але ёсць такія апантаныя футболам хлопцы, якія наведваюць трэніроўкі са старэйшымі школьнікамі або самі збіраюцца на стадыёне “Колас” у пазакласны час. Да поспеху юных футбалістаў прывяла вялікая самааддача і работа трэнерскага саставу, у які ўваходзім я, малады спецыяліст Яўгеній Белавус (г. Дзятлава, аг. Гезгалы) і тытан футбола з 25-гадовым стажам Аляксандр Кавальчук (п. Казлоўшчына).

– Што чакаць у футбольным жыцці раёна сёлета?

– Трэці год на Дзятлаўчыне рэалізоўваецца праект “Чэмпіён”, сёлета ён зменіць фармат (пройдзе ў выглядзе 4-х фестываляў) і стане абласным. Да яго далучацца школы раёна, дзе актыўна падтрымліваюцца футбольныя традыцыі. Дзятлаўчане і госці раёна сем’ямі далучацца да праекта Беларускай федэрацыі футбола “Тата, мама, я – футбольная сям’я”. Ужо мы заявіліся на чэмпіянат рэспублікі па футболе на палове поля камандамі дзяўчынак у двух узростах – да 13 і 15 гадоў. Апошнія тры гады дзятлаўчане ўтрымліваюць тытул пераможцаў рэспубліканскага турніру “Бітва пляцовак”, сёлета плануем пацвердзіць гэта званне.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago