У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча краязнаўцаў, прысвечаная выхаду з друку кнігі даследчыка роднай Дзятлаўшчыны Валерыя Петрыкевіча пад назвай “Там, дзе цячэ Маўчадка”.

На сустрэчы прысутнічалі таксама супрацоўнікі музея, настаўнікі гісторыі, сябры і паплечнікі Валерыя Міхайлавіча, былыя калегі і вучні.

Валерыю Петрыкевічу пашчасціла нарадзіцца ў сям’і мудрага бацькі – Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча, заснавальніка і першага дырэктара Дзятлаўскага краязнаўчага музея. Менавіта сямейная атмасфера любові і ўзаемапавагі паспрыяла таму, што хлопчык вырас цікаўным, жвавым і разумным, неабыякавым да таго, чым займаўся тата, яго сябры – пісьменнікі і гісторыкі, якія часта наведваліся да бацькі. І той энтузіязм, самаадданасць, патрыятызм, якія кіравалі ўчынкамі бацькі, перадаліся і яму. Не адразу, з гадамі, з прыходам жыццёвага вопыту і разумення сапраўдных каштоўнасцей, адна з якіх – вера ў свой народ і родны край.

У Дзятлава Валерый Міхайлавіч прыехаў зусім маладым хлопцам. Выкладаў фізкультуру, адразу ўзяў пад сваё крыло таленавітых да спорту хлопцаў і дзяўчат, пачаў рыхтаваць іх да розных спаборніцтваў. Заняў вольны час, дапамог зразумець сілу і радасць фізічных нагрузак, паходаў, водных сплаваў.

Тут, у Дзятлаве, знайшоў і асабістае шчасце, сустрэў сваю адзіную, самую лепшую на свеце жанчыну – Наталлю Георгіеўну, з якой яны пражылі пяцьдзясят гадоў душа ў душу, выгадавалі і дапамаглі выбраць жыццёвы шлях дваім дзецям, сыну Аляксею і дачцэ Таццяне.

Валерый Міхайлавіч і для мяне стаў сапраўдным сябрам і аднадумцам. Гэта здарылася яшчэ ў сярэдняй школе № 3, дзе мы разам працавалі адзінаццаць гадоў. Але   асабліва мы зблізіліся пасля таго, як я прыйшла працаваць у краязнаўчы музей. Сумесныя паездкі на турыстычныя маршруты, пошукі каштоўных экспанатаў і партызанскіх мясцін, музейныя мерапрыемствы, расказы пра гісторыю Дзятлаўшчыны, у якую толькі пагружалася – усё гэта поруч з Валерыем Міхайлавічам. І мая яму дапамога ў наборы артыкулаў на камп’ютары, вычытка, складанне макета яго кнігі – гэта таксама прыносіць задавальненне ад стасункаў, размоў, гумару і добрага сяброўскага слова. Бо Валерый Міхайлавіч  – сапраўдны краязнаўца, які сваімі нагамі выхадзіў усе сцежкі-дарожкі малой радзімы, ведае кожны яе куток.

Уласная, вынашаная душою і сэрцам кніга Валерыя Петрыкевіча стане тым следам у гісторыі роднай зямлі, які ніколі не сатрэцца. Валерый  Міхайлавіч  трымае яе ў руках, а на вачах выступаюць слёзы радасці. Сапраўднай  чалавечай радасці ад выніку ўласнай працы.

Часта кажуць: узнагарода знойдзе свайго героя. Яно сапраўды так. Калі чалавек бескарысліва служыць Бацькаўшчыне, аддае апошнія сілы на добрую справу, Бог беражэ яго і ашчаджае. І пакідае нам для прыкладу і самаўдасканалення. Так і Валерый Міхайлавіч, перажыўшы цяжкую хваробу, працягвае ініцыіраваць новыя праекты. Ужо працуе над новай кнігай, якая будзе ўяўляць сабой алфавіт Дзятлаўшчыны. У ёй на кожную літару будзе артыкул па гісторыі роднага краю.

Дай Бог Валерыю Міхайлавічу здароўя і доўгіх гадоў жыцця, і няхай уецца яго шлях па дзятлаўскай зямлі бясконца.

Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

11 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

13 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

13 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

15 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

15 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

16 часов ago