Уборачная кампанія на піку работ, і на Дзятлаўшчыне стала больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні.
Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, лідары раённых камітэтаў Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык выехалі на палеткі ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Войневічы”, каб падзякаваць лепшым хлебаробам за важкія намалоты, насычаныя працоўныя будні і дастойны ўклад у харчовую бяспеку краіны.
У гаспадарках да іх далучыліся адказныя спецыялісты і старшыні прафсаюзных пярвічак, работнікаў-перадавікоў КСУП “Войневічы” з падарункамі прыехала павіншаваць старшыня мясцовага сельвыканкама Вольга Мазоль.
На некалькі хвілін сярод шчыльнага рабочага графіка спынілі сваю магутную тэхіку “воіны” палёў, каб пачуць ад гасцей і калег шчырыя словы падтрымкі і атрымаць зарад пазітыву.
– Мы на экватары жніва, – зазначыў Андрэй Садоўскі. – Яшчэ ёсць магчымасць дасягнуць новых важкіх рубяжоў. Усе тысячнікі раёна – малайцы, сапраўдныя прафесіяналы. Не толькі на камбайнах і адвозцы збожжа, але і на іншых відах работ вы паказваеце дастойныя вынікі, усё ў вас атрымліваецца. Дзякуй за працавітасць, за вашы залатыя рукі і адказныя адносіны да справы, няхай такое стаўленне будзе прыкладам для іншых.
Андрэй Уладзіміравіч пажадаў работнікам хлебных ніў, каб надвор’е спрыяла, тэхніка не падводзіла, удача крочыла побач і новыя дасягненні не прымусілі сябе чакаць.
Да словаў кіраўніка раёна далучыліся Уладзімір Казак і калегі лідараў важкіх намалотаў. Прыемныя падарункі, букеты-снапкі, фота на памяць – усё было зроблена для таго, каб кароткія сустрэчы ў полі запомніліся і матывавалі на далейшыя жніўныя справы.
У ААТ “Граніт-Агра” заслужаныя ўзнагароды, вымпелы і падарункі атрымалі камбайнер “Лексіёна-580” Уладзімір Гукіш і сямейны камбайнавы экіпаж GS-2124 Вадзіма і Ірыны Масейчыкаў, якія на сваіх “волатах палёў” намалацілі па тысячы тон, а таксама вадзіцелі МАЗаў Міхаіл Нагорны, Казімір Рысюк, Яўген Хоміч, Леанід Бутэнка, якія перавезлі па дзве тысячы тон збожжа. Да віншаванняў далучылася і ўручыла падарунак ад раённага камітэта ГА “БРСМ” Яўгену Хомічу, які адносіцца да катэгорыі маладых вадзіцеляў, першы сакратар моладзевай арганізацыі Кацярына Хілімончык.
У КСУП “Войневічы” віншаванні, падарункі і ўзнагароды прымалі работнікі, вынікі якіх перасягнулі за тысячу тон: камбайнер “КЗС-1218” Дзмітрый Сухецкі, які таксама адзначаны ўзнагародай пераможцы абласных спаборніцтваў у сваёй падгрупе, а таксама вадзіцелі МАЗаў Андрэй Сідэнка і Цімур Альшэўскі.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Прием и прямая телефонная линия пройдут 13 октября с 14.00 до 16.00 по адресу: г.…
Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі…
Заместитель начальника Гродненского областного управления МЧС Руслан Крукович в рамках акции «Дойти до каждого» провел…
6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…
У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…
Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…