Дыпломам трэцяй ступені рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Грамадазнаўства” ў секцыі “Чалавек і сучаснае грамадства” адзначаны навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Станіслаў Якаўчык (кіраўнік Марыя Шавель).
Сваю работу “Перспектывы развіцця прамысловага турызму на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна” рэспубліканскаму журы Станіслаў прадстаўляў у анлайн-рэжыме.
– Тэма для даследавання была выбрана невыпадкова, – расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і кіраўнік даследавання Марыя Шавель. – У наш час турызм – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця як рэгіёнаў, так і краіны ў цэлым, якая становіцца ўсё больш прывабнай для гасцей. Сучасны падарожнік імкнецца атрымаць як мага больш уражанняў ад тура, а наведванне прамысловых прадпрыемстваў дазваляе разнастаіць вольны час і папоўніць веды. У час экскурсій на вытворчасць людзі знаёмяцца з прадукцыяй, тэхналагічнымі працэсамі, гісторыяй кампаніі, брэндам, нярэдка набываюцьі прадукцыю. Развіццё прамысловага турызму спрыяе развіццю эканомікі раёна ў цэлым за кошт павелічэння прытоку турыстаў, павышэння канкурэнтаздольнасці, інвестыцыйнай прывабнасці прадпрыемстваў, паляпшэння брэнд-іміджу рэгіёна.
– Пасля даследавання ўпэўнена магу зрабіць выснову, што патэнцыял прамысловага турызму на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна разнастайны, – зазначае Станіслаў Якаўчык. – Каб атрымаць аб’ектыўную інфармацыю, праз анкетаванне арганізавалі маркетынгавае даследаванне па вывучэнні попыту патэнцыйных спажыўцоў на экскурсіі па прадпрыемствах, іх пераваг у сферы прамысловага турызму. У якасці патэнцыйных кліентаў выступілі навучэнцы 9-11 класаў, іх законныя прадстаўнікі, педагогі – усяго 321 чалавек. Вынікі анкеты паказалі, што большасць рэспандэнтаў хацелі б наведаць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, харчовай вытворчасці, пазнаёміцца з тэхналогіямі, абсталяваннем, паўдзельнічаць у тэхналагічным працэсе, дэгустацыях, майстар-класах. Адказы сведчаць, што інтэрнэт з’яўляецца найбольш дзейсным відам рэкламы, таму прааналізавалі і інтэрнэт-крыніцы папулярызацыі турпаслуг. Аказалася, што сучасныя рэсурсы не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца для рэкламавання і візуалізацыі турыстычных прадуктаў. Разам з тым наша ідэя па папулярызацыі прамысловага турызму зацікавіла навучэнцаў і педагогаў. Удзельнікі школьнай бізнес-кампаніі “Дзелавое жыццё” прапанавалі стварыць сувенірную прадукцыю, а яшчэ падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы арганізацыі экскурсійнай дзейнасці і прафарыентацыйных мерапрыемстваў з ТАА “Ізакам” і Дзятлаўскай сельгастэхнікай.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #награда
#нашалепшае #нашелучшее
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…
В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…
28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…