1 верасня не за гарамі, таму Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’яўляе дабрачынную акцыю “У школу з Добрым Сэрцам”. Валанцёрскія атрады арганізуюць збор канцылярскіх, спартыўных і іншых рэчаў для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Акцыя заснавана і для таго, каб сфарміраваць у моладзі пачуцці гуманнасці і міласэрнасці, спагады і дабрыні. Таксама ў задачы акцыі ўваходзяць развіццё валанцёрскага руху, стварэнне ўмоваў для вучэбнай дзейнасці дзяцей. БРСМ імкнецца праводзіць сацыяльна значныя мерапрыемствы, якія накіраваны на падтрымку сем’яў у цяжкай жыццёвай сітуацыі, і заклікае ў валанцёрскую дзейнасць моладзь розных сацыяльных і ўзроставых груп.

Гэтае мерапрыемства праводзіцца штогод з 1 жніўня па 15 верасня. У яго рамках прадугледжана арганізацыя пунктаў збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, навучальных дапаможнікаў, школьнай вопраткі, абутку ў гандлёвых цэнтрах і крамах. Арганізацыі БРСМ наведваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, праводзяць канцэрты ў дзіцячых інтэрнатах, дораць выхаванцам падарункі, арганізоўваюць бясплатнае прававое кансультаванне цяжкіх падлеткаў, а таксама дзяцей, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі. Пры неабходнасці запрашаюць работнікаў органаў унутраных спраў.

Валанцёрскі рух “Добрае Сэрца” сваімі дзеяннямі фарміруе высокі статус і імідж валанцёра ў моладзевым асяроддзі.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации