Рабіць добрыя справы для тых, каму яны асабліва неабходныя, – дэвіз валанцёраў БРСМ “Добрае Сэрца”.
А таму “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам!”.
Акцыя заснавана для таго, каб сфарміраваць у моладзі пачуцці гуманнасці і міласэрнасці, спагады і дабрыні.
Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык сумесна з валанцёрамі БРСМ “Добрае Сэрца” завітала ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.
Выхаванцаў цэнтра ўдзельнікі акцыі павіншавалі з новым навучальным годам, пажадалі ім добрай вучобы, бадзёрага настрою. У падарунак ад гасцей дзеці атрымалі неабходныя канцылярскія рэчы.
Падарыць дабро тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу, можа кожны жадаючы, бо акцыя “У школу з Добрым Сэрцам!” прадоўжыцца да сярэдзіны верасня.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…