З 24 па 26 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Мерапрыемства ладзіцца ў рамках тыдня моладзі і студэнцтва “Moladz.by: Помнім традыцыі, жывём сучаснасцю, імкнёмся ў будучыню!”.
Арганізатарамі сёлетняга турзлёту сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектар спорту і турызму райвыканкама.
Гасцямі турысцкай моладзі сталі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, намеснік старшыні Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.
Андрэй Садоўскі павіншаваў каманды-ўдзельніцы з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў пазітыўных эмоцый, добрага надвор’я, яркіх перамог:
– На працягу многіх дзесяцігоддзяў турыстычныя злёты з’яўляюцца добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне. Прыемна сёння бачыць тут самую актыўную і крэатыўную частку нашага насельніцтва – моладзь. Вы, маладыя, з’яўляецеся драйверамі ўсіх пачынанняў, у тым ліку, сённяшняга мерапрыемства. Вы чакалі яго цэлы год, рыхтаваліся і, упэўнены, пакажаце найлепшыя вынікі. Жадаю, каб вашы чаканні спраўдзіліся, вы добра адпачылі і з задавальненнем бавілі час. Усім удачы!
Таксама кіраўнік раёна адрасаваў словы ўдзячнасці арганізатарам мерапрыемства.
Права падняць дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе ААТ “Граніт-Агра” – пераможцы мінулагодніх спаборніцтваў.
Сёлета за вялікі кубак моладзевага турыстычнага злёту пазмагаюцца 10 каманд: ААТ “Граніт-Агра”, ААТ “Дварэц-Агра”, КСУПы “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, ААТ “Дзятлаўскі філіял “Молочный Мир”, Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў, цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Дзятлаўскі лясгас, Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Інфармацыйную падтрымку турыстычнаму злёту арганізуе прэс-цэнтр раённай газеты “Перамога”.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Страны Евросоюза следом за Украиной, Польшей и прибалтийскими государствами заняли агрессивную позицию по отношению к…
Тэма Чалавечае жыццё – гэта не тавар Праблема Гандаль людзьмі – не выдумка, і пра…
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…