У райвыканкаме. Як будзем убіраць ураджай?

Падрыхтоўку да правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур сельгаспрадпрыемствамі раёна разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама.

– Перыяд важны, вельмі адказны. Каб ураджай без стратаў апынуўся ў засеках, прыйдзецца пастарацца. На час жніва прыпадаюць другі ўкос шматгадовых траў, пасеў пажніўных культур і сяўба азімых. На рахунку кожная хвіліна, таму падрыхтоўцы мы надаём столькі ўвагі, – кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі заклікаў аграрыяў да максімальнай сабранасці.

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка ў сваім дакладзе адзначыў, што згодна з прынятымі планамі на Дзятлаўшчыне неабходна атрымаць 67,4 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур, 12,4 тысячы тон масланасення азімага і яравога рапсу. У 2024 годзе сельскагаспадарчым арганізацыям раёна трэба ўбраць 17 292 гектары збожжавых і зернебабовых культур, 3222 гектары азімага рапсу і 795 – яравога. Для выканання ўсяго комплексу работ у гаспадарках налічваецца 64 камбайны (без уліку камбайнаў ААТ “Дварэцкі льнозавод”). Іх колькасць дазваляе правесці ўборку збожжавых і зернебабовых культур за 26 каляндарных дзён. Усяго ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна размешчаны 22 зернеачышчальна-сушыльныя комплексы, у тым ліку КЗСВ-30 – 8 комплексаў. Сумарная прапускная здольнасць зернесушыльнай гаспадаркі складае 399 планавых тон у гадзіну, што дасць магчымасць у поўнай меры забяспечыць сушку збожжа пры вільготнасці да 20 %. Для захоўвання збожжа ёсць 48 складскіх памяшканняў умяшчальнасцю 57 200 тон, у тым ліку 18 насенных умяшчальнасцю 12 800 тон. На ўборцы ўраджаю плануецца задзейнічаць 247 механізатараў, у тым ліку 78 – для работы на збожжаўборачных камбайнах. У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна створаны неабходныя санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў. Працуюць 5 лазняў і 6 душавых пакояў. Занятыя на ўборцы будуць забяспечаны гарачым харчаваннем. Адказныя службы праводзяць абследаванне па выкананні патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнага стану і санітарнага стану сельскагаспадарчай тэхнікі, рамонтных майстэрняў, бытавых памяшканняў, зернеачышчальных комплексаў, складоў захоўвання ўраджаю, сталовых з выдачай рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў, праводзіцца навучанне. Арганізаваны дзённыя і начныя рэйды-праверкі па выкананні працоўнай дысцыпліны.

 

На пасяджэнні заслухалі справаздачы па тэме ўсіх кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Станоўча адзначаны КСУПы “Войневічы” і “Хвінявічы”. Астатнім яшчэ ёсць над чым папрацаваць. Будуць заахвочаны гаспадаркі, якія своечасова і ў поўным аб’ёме падрыхтаваліся да ўборачнай і ўжо сёння стартуюць на ўборцы азімага ячменю.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago