У райвыканкаме – новыя назначэнні

24 кастрычніка 2023 года намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Вадзім Аляксандравіч Бялятка.

Нарадзіўся Вадзім Аляксандравіч 22 жніўня 1976 года ў  гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце па спецыяльнасці “аграномія”, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “правазнаўства”.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў пасля службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе міліцыянерам Слонімскага гарадскога аб’яднання “Ахова” пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе прадоўжыў службу ў Дзятлаўскім раённым аддзеле аб’яднання “Ахова”. З 2003 па 2011 год працаваў на розных пасадах у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама: інспектарам адміністрацыйнай практыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, старшыной групы тылавога забеспячэння, участковым інспектарам, оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. З 2011 года і да цяперашняга часу Вадзім Аляксандравіч узначальваў Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт.

На пасадзе намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта курыруе пытанні сацыяльнай сферы.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

8 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

8 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

19 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

20 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago