У райвыканкаме. Да чаго прыспеў час

Прайшла чарговая штотыднёвая нарада кіраўнікоў службаў у старшыні райвыканкама.

Раскажам аб тым, якія пытанні былі разгледжаны, якім тэмам і праблемам нададзена ўвага на гэты раз.

Тэхніку – на зімоўку

Пасяўная кампанія на Дзятлаўшчыне завершана. Сельгаспрадпрыемствы працягваюць нарыхтоўку кукурузы на сілас. На гэтым тыдні плануецца ўбраць апошнія 25 гектараў бульбы. Работы па зборы ўраджаю іншай агародніны ў раёне працягваюцца.

Як адзначыў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, не ўсе гаспадаркі прыступілі да ўздыму зябліва і хімпраполкі. Гэта сітуацыя павінна быць на кантролі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, як і мерапрыемствы, накіраваныя ў гаспадарках на павышэнне якасці малака.

Таксама Андрэй Уладзіміравіч нагадаў адказным службам упраўлення пра чарговы этап работ – пастаноўку сельскагаспадарчай тэхнікі на захаванне.

– Асноўныя палявыя работы завяршаюцца. Тэхніка, якая ў іх была задзейнічана, павінна быць пастаўлена на зімовае захаванне, – падкрэсліў старшыня райвыканкама. – Усё павінна быць зроблена своечасова. Не забывайце пра добраўпарадкаванне тэрыторый машынных двароў і гатоўнасць рамонтных майстэрняў да работы ў зімовых умовах.

А за што п’юць?

Тэма беспрацоўных асацыяльных грамадзян была ўзнята на нарадзе. Сабраць падрабязную інфармацыю па жыхарах раёна працоўнага ўзросту, якія доўгі час не працаўладкоўваюцца, даў даручэнне адказным службам старшыня райвыканкама.

Сапраўды, узнікаюць пытанні: не працуюць, але ёсць за што выпіць; не ўкладваюць нічога ў дзяржаўную сістэму, але карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі. Штогод расце колькасць пажараў, на якіх гінуць нецвярозыя беспрацоўныя з-за непагашанай цыгарэты. Некаторыя жывуць за пенсію бацькоў ці бабулі, дзядулі, пры гэтым догляд за састарэлымі сваякамі і не думаюць ажыццяўляць, нават у печы не прапаляць зімой, а часам пажылыя людзі абсалютна бездапаможныя, і ім патрэбны падвойны клопат.

Аглядавым камісіям узяць на асаблівы і пільны кантроль гэтую катэгорыю грамадзян распарадзіўся Андрэй Садоўскі.

У коле пытанняў

Тэму работы з грамадзянамі старшыня райвыканкама прадоўжыў і ў “разборы” зваротаў суботняй прамой лініі, на якую патэлефанавалі тры чалавекі.

Сустрэцца і пагутарыць з жыхарамі вёсак, у якіх закрываюцца ФАПы, даручыў Андрэй Уладзіміравіч старшыням сельвыканкамаў, растлумачыць мясцовым жыхарам, чаму наспела такая неабходнасць. Сёлета закрыты чатыры ФАПы: у Малдавічах, Дзямянаўцах, Лядзінах, Прудзе.

Землеўпарадкавальнай службе – навесці парадак і аформіць як належыць дакументы па некаторых зямельных аб’ектах як райцэнтра, так і раёна.

– Увогуле, прамыя лініі, любая зваротная сувязь – гэта магчымасць пачуць аб праблемах нашых людзей, вызначыцца, якія рашэнні неабходна прыняць тэрміновыя або планавыя, – падрахункаваў старшыня райвыканкама. – Работа са зваротамі грамадзян для органаў улады і для кожнага кіраўніка арганізацыі – гэта важны фазіс. Галоўнае, што ў гэтай рабоце не павінна быць валакіты, тым больш фармалізму.

Масачны дэсант

На 18 кастрычніка вакцынавана ад каранавіруснай інфекцыі 30 % насельніцтва Дзятлаўшчыны. Вакцынацыя супраць COVID-19 і грыпу працягваецца.

Санітарная служба раёна кантралюе, як выконваецца абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах, арганізуюцца сумесныя з

праваахоўнікамі і карэспандэнтамі раённай газеты рэйды ў розныя арганізацыі, структуры, магазіны, на вакзалы.

Дарэчы, на дзяржаўным узроўні разглядаецца пытанне аб адміністрацыйнай адказнасці фізічных асобаў за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, якія датычацца невыканання масачнага рэжыму.

Іншыя тэмы коратка

На нарадзе ў цэнтры ўвагі было таксама пытанне правядзення чарговага кірмашу, які намечаны на 23 кастрычніка. Ён пройдзе ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня. Андрэй Садоўскі даручыў арганізатарам размясціць гандлёвыя пляцоўкі такім чынам, каб свабодна можна было пад’ехаць і набыць сельскагаспадарчую прадукцыю.

****

Начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль папярэдзіў аб неабходнасці тэрміновай растлумачальнай работы з пажылымі жыхарамі раёна з-за падманаў пенсіянераў, якія адбыліся на мінулым тыдні. На Дзятлаўшчыне зноў аб’явіліся махляры, якія прадаюць па хатах пасцельную бялізну і коўдры не тое што па завышаным кошце, а ўвогуле “выцягваюць” з людзей грошы, усе, што ёсць. Так, адна жыхарка раёна “адсцягнула” за камплект пасцельнай бялізны і коўдру пяцьсот рублёў, а другая – дзве тысячы рублёў.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago