У раённага аб’яднання прафсаюзаў – новы лідар

27 снежня старшынёй Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў абраны Аляксандр Дубовік.

Пасяджэнне Савета аб’яднання прайшло з удзелам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, яго намесніка Ігара Кухарэвіча, старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Барыса Казялкова, яго намесніцы Надзеі Сцяпура, старшыняў пярвічных галіновых прафсаюзных арганізацый раёна.

На парадку дня стаялі два пытанні: “Аб выбранні старшыні Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў” і “Аб дэлегіраванні кандыдатуры ў састаў Савета Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў”.

З прапановай аб кандыдаце выступіў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак:

– Сёння ў нас адказная місія, – адзначыў Уладзімір Фёдаравіч. – На пасаду лідара раённага аб’яднання прафсаюзаў прапаную і падтрымліваю кандыдатуру Аляксандра Дубовіка. Свой жыццёвы і працоўны шлях Аляксандр Міхайлавіч праходзіць на тэрыторыі Дзятлаўшчыны: тут ён нарадзіўся, жыве, пачынаў працаваць, прайшоў шлях да пасады старшыні раённага выканаўчага камітэта. На ўсіх этапах працоўнай дзейнасці галоўнай рысай яго асобы была павага да людзей, разуменне іх праблем. Ён карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у нашых сацыяльных партнёраў, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Мяркую, яго жыццёвы і прафесійны вопыт будзе карысны ў нашай далейшай рабоце.

Прапанову Уладзіміра Казака дапоўніў Ігар Кухарэвіч:

– Як было адзначана, Аляксандр Міхайлавіч усю працоўную дзейнасць прысвяціў служэнню малой радзіме. На ўчастках, якія ўзначальваў, адносіўся да справы з вялікай адказнасцю, з’яўляецца добрым арганізатарам, мае цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, канструктыўна вырашае пытанні, разумее праблемы як калегаў па рабоце, так і падначаленых. Прашу падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Дубовіка.

Як падкрэсліў старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі, кандыдатура Аляксандра Дубовіка была вылучана Пастановай ад 16 снежня 2022 года № 35, згодна з канцэпцыяй кадравай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Рашэннем прэзідыума Савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, вылучэнне падтрымана рашэннем Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і выканкамам Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Афіцыйную сілу рашэнню надалі вынікі галасавання – прысутныя аднагалосна прагаласавалі за прапанаванага кандыдата.

Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў за аказаны давер і, па традыцыі, урачыста даў прафсаюзную клятву.

Андрэй Садоўскі павіншаваў Аляксандра Дубовіка з новай пасадай, пажадаў прафесійных поспехаў, адзначыў, што галоўная якасць новага лідара – чалавечнасць – абавязкова паслужыць землякам.

Да ўрачыстых віншаванняў далучыўся і Барыс Казялкоў, таксама Барыс Мікалаевіч павіншаваў прысутных са святамі і настроіў на далейшую старанную працу.

За плённую работу на працягу трох мінулых гадоў, актыўную жыццёвую пазіцыю, поспехі кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі падзякаваў былому старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерыю Макарчыку.

Аляксандр Дубовік афіцыйна заступае на пасаду старшыні Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў з 30 снежня 2022 года.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago