Чарговая інфармацыйная сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з працоўнымі калектывамі раёна прайшла 12 лютага ў КСУП “Войневічы”. Сустрэчу ўзначаліў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.
Ён выступіў са справаздачай аб выніках работы райвыканкама ў сферы сацыяльнай дзейнасці Дзятлаўскага раёна за мінулы год, спыніўся на шэрагу асноўных эканамічных і сацыяльна-значных паказчыках развіцця раёна, асноўных накірунках дзейнасці ў сферы адукацыі і культуры, дасягненнях і перспектывах развіцця раёна. Таксама былі закрануты пытанні стварэння годных умоваў працы і адпачынку насельніцтва, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва. Разглядаліся пытанні аб перспектывах павышэння вытворчасці на сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемствах раёна, павышэнні канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, ад чаго, адпаведна, напрамую залежыць зарабатная плата работнікаў у галіне сельскай гаспадаркі.
У рамках інфармацыйнай сустрэчы ў працоўнага калектыву КСУП “Войневічы” была магчымасць задаць актуальныя і хвалюючыя пытанні.
Напрыканцы работнікі прадпрыемства падзяліліся ўражаннямі і адзначылі, што падобныя сустрэчы даюць магчымасць быць у курсе самых важных і ключавых падзей у розных сацыяльных сферах жыцця раёна, дазваляюць праводзіць адкрытыя дыялогі з прадстаўнікамі раённай улады.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…