Праекты Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і Стратэгіі дзеянняў па рэалізацыі знешняй палітыкі нашай дзяржавы ў рамках удзелу ў дзейнасці БРІКС былі прадстаўлены ўрадам на разгляд Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка адобрыў абодва дакументы.

Нагадаем, што летам 2024 года Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным членам сям’і ШАС, а потым аформіла і статус дзяржавы-партнёра БРІКС.

У адобранай кіраўніком дзяржавы Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС вызначаны канцэптуальныя напрамкі дзейнасці, мэты і задачы Беларусі і механізмы іх рэалізацыі на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектывы.

У Стратэгіі, якая датычыцца БРІКС, таксама акрэслены прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з дзяржавамі-членамі і дзяржавамі-партнёрамі гэтага аб’яднання.

Абедзве стратэгіі разлічаны на пяць гадоў – да 2030 года.

Яны могуць быць прадоўжаны, абноўлены і перагледжаны з улікам тых ці іншых актуальных тэндэнцый.

– Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва – буйная пляцоўка, на якой сёння і Кітай, і тыя краіны, якія складаюць ужо амаль больш за палову эканомікі свету, – адзначае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда. – Зразумела, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Еўропы, аднак больш важны не тэрытарыяльны фактар, а тое, што на членства ў арганізацыі могуць разлічваць толькі надзейныя і правераныя краіны. Усе члены ШАС – нашы даўнія партнёры, якім мы неаднаразова даказвалі, што калі абяцаем, то заўжды робім і дзейнічаем сумленна. Членства дае Беларусі больш камфортны рэжым супрацоўніцтва, магчымасць доступу да дадатковых рэсурсаў, рынкаў збыту. У нашай краіне няма багатых прыродных радовішчаў, акрамя калійных угнаенняў, і мы зацікаўлены ў інвестыцыях, тэхналогіях, рынках збыту. Праз арганізацыю мы атрымалі магчымасць вырашаць гэтыя пытанні. Супрацоўніцтва падкрэслівае, што мы краіна, якая сумленна працуе і выступае за сумленныя стасункі. Калі гаварыць пра дзяржавы, якія паўсюдна ўводзяць санкцыі, то ім сёння ўсё роўна, што сваімі дзеяннямі яны парушаюць усе міжнародныя законы, прычым ім наогул нецікава, што найперш ад такіх паводзінаў пакутуюць іх жа грамадзяне. Для такіх дзяржаваў наш адказ раўназначны. Мы не збіраемся супрацоўнічаць, калі нам дыктуюць, а тым больш стараюцца нашкодзіць. Беларусь ідзе ў тыя краіны, якія настроены на супрацоўніцтва і не ставяць ультыматумаў – гэта краіны ШАС. Узаемадзеянне адкрывае для нашай рэспублікі дадатковыя магчымасці, і гэта надзвычай важна.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации