Уваходзіць у наступны год з даўгамі – кепская прыкмета, у тым ліку з запазычанасцямі за электраэнергію. Дзятлаўскі раён электрычных сетак просіць абанентаў зняць паказанні і правесці поўны разлік за спажытую электрычную энергію, адлюстраваўшы фактычныя лічбы.
Тым, у каго ёсць запазычанасць, а таксама ўладальнікам новых кватэр, важна ўзгадаць, калі яны апошні раз плацілі за электраэнергію, бо пры неаплаце на працягу двух разліковых перыядаў запар (у залежнасці ад велічыні запазычанасці) энергазабяспечваючая арганізацыя мае права прыпыніць падачу электраэнергіі. Аднаўленне энергазабеспячэння праводзіцца пасля пагашэння запазычанасці і платы за падключэнне.
Тэлефоны для даведак: 6-79-33, 6-78-55.
Шчаслівых навагодніх святаў!
Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga