Пасяўная кампанія на Дзятлаўшчыне падыходзіць да свайго экватара.
Многія гаспадаркі раёна завяршаюць сяўбу яравых збожжавых культур і прыступаюць да зернебабовых.
У КСУП “Жукоўшчына” гарох сеюць ва ўрочышчы Аэрадром, для гэтага насенне загружаюць на складзе ў Жукоўшчыне і дастаўляюць на поле ў спецыяльным бункеры да пасяўнога агрэгата на базе магутнага трактара МТЗ-2235, за рулём якога вопытны вадзіцель, пераможца раённага конкурсу “Лепшы араты” Юрый Варган.
– Прыступаем да сяўбы гароху, пад які выдзелена плошча 50 гектараў, – расказвае намеснік начальніка сельгаспрадпрыемства Віктар Пастарняк. – Насенне часткова нарыхтавалі сваімі сіламі, каля 10 тон набылі ў гаспадарцы Іўеўскага раёна. Надвор’е спрыяе, працуюць вопытныя спецыялісты, таму я ўпэўнены: работы будуць выкананы якасна і ў аптымальны тэрмін.
Аб закладцы ўраджаю 2024 года расказала галоўны аграном КСУП “Жукоўшчына” Вераніка Аўцынава:
– З восені пасеялі 769 гектараў азімых збожжавых, цяпер актыўна ідзе сяўба яравых культур, якімі плануецца засеяць 309 гектараў, у тым ліку 34 гектары – аўсом, 72 гектары – пшаніцай, 50 гектараў – ячменем. Таксама, як і штогод, пасеем лён на плошчы 50 гектараў, набылі па 3 тоны насення аўса і пшаніцы рэпрадукцыі “эліта”, якія таксама пасеем бліжэйшым часам.
Вераніка Сяргееўна адзначыла, што глеба пад усе культуры падрыхтавана, цяпер ідзе збор камянёў, другая падкормка азотнымі ўгнаеннямі, унясенне арганікі пад бульбу. Акрамя таго, уносяцца ўгнаенні пад цукровыя буракі, да сяўбы якіх прыступяць на гэтым тыдні. У планах на красавік – пасадка бульбы (ужо падрыхтавана 140 з 200 тон насення), сяўба морквы і сталовых буракоў, закладка 1 гектара яблыневага саду (яшчэ 1 гектар будзе пасаджаны ўвосень).
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…