У Канстытуцыйны Суд – па пашпарт

Шырока ў нашай краіне праходзіў заключны этап акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”.

Урачыстыя цырымоніі ўручэння пашпартоў чатырнаццацігадовым выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд ладзіліся ў многіх установах краіны.

Адна з іх прайшла ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь. Свой галоўны дакумент тут атрымалі два дзясяткі актыўных і паспяховых юных грамадзян, сярод якіх была наша зямлячка – Анастасія Шавель, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Пашпарты юным грамадзянам уручаў суддзя Канстытуцыйнага Суда Сяргей Чыгрынаў, а ў падарунак маладыя людзі атрымалі Дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі цырымоніі таксама сустрэліся з першым сакратаром цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Дзмітрыем Варанюком і пабывалі ў адным са сталічных музеяў.

У час паездкі ў Мінск Анастасію суправаджалі матуля Марыя і першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Дзяўчынка і яе мама падзяліліся ўражаннямі.

Анастасія Шавель:

– Сустрэча вельмі спадабалася, яна была ўрачыстай і хвалюючай. Я ўбачыла галоўных людзей нашай краіны, пазнаёмілася са Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Пятром Міклашэвічам і лідарам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Дзмітрыем Варанюком.

Цырымонія прайшла на адным дыханні. Пасля яе ў нас была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні, сфатаграфавацца на памяць. Затым была арганізавана экскурсія ў Музей гісторыі камсамола і моладзевага руху Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца ў Рэспубліканскім доме моладзі. Сярод экспанатаў мяне асабліва ўразіла ваенная форма часоў Вялікай Айчыннай вайны, здавалася, яна прасякнута духам той эпохі. Уражанні засталіся незабыўныя, упэўнена, што памяць ад паездкі па пашпарт захаваю на ўсё жыццё.

Марыя Шавель:

– Адчувала гонар за сваю дачку, бо яна змагла дасягнуць пэўніх вышыняў, дзякуючы якім нас і запрасілі па пашпарт у Канстытуцыйны Суд. Удзячна за арганізацыю паездкі першаму сакратару раённага камітэта “БРСМ” Кацярыне Хілімончык.

Пасля цырымоніі лідар “БРСМ” Дзмітрый Варанюк падзякаваў нам, бацькам, за выхаванне дзяцей.

Вельмі ўразіла экскурсія ў музей, а паколькі ён знаходзіцца ў Доме моладзі, мы пабывалі ў яго галоўнай зале, дзе звычайна праходзяць важныя цырымоніі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, змаглі адчуць іх атмасферу, натхніцца на новыя карысныя справы.

Ірына СТЫРНІК

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago