У калейдаскопе добрых справаў ГА “БРПА”

У рамках рэалізацыі патрыятычнага праекта “Захоўваем і ствараем”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, на Дзятлаўшчыне пад кіраўніцтвам старшыні раённага савета ГА “БРПА” Ірыны Мішчанка адбылося анлайн-пасяджэнне членаў дзіцячай палаты і піянерскага штаба.

Ірына Анатольеўна выйшла на сувязь з піянерамі са студыі, размешчанай у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яна расказала, што рэспубліканскі праект піянерскіх даручэнняў “Захоўваем і ствараем” праводзіцца сярод дзіцячых палатаў ГА “БРПА” нашай краіны. Ён паспрыяе стварэнню ўмоваў для сацыяльнай і грамадзянскай актыўнасці членаў піянерскай арганізацыі, дапаможа ўдзельнікам стаць больш самастойнымі, адказнымі, ініцыятыўнымі.

Праект “Захоўваем і ствараем” разлічаны на 5 этапаў. У час першага, рэгістрацыйнага, усе члены дзіцячых палатаў прайшлі цэнтралізаваную рэгістрацыю на афіцыйным сайце піянерскай арганізацыі. Па красавік 2024 года доўжыцца практычны этап праекта, які заклікае ўдзельнікаў выконваць пастаянныя і часовыя піянерскія даручэнні, рабіць творчыя справаздачы, за якія налічваюцца ацэнкі. На наступным, абласным адборачным этапе, будуць падведзены вынікі піянерскіх справаў і вызначаны пераможцы для ўдзелу ў рэспубліканскім фінале конкурсу. Фінальныя спаборніцтвы будуць ладзіцца паміж палатамі раённых і абласных узроўняў. Пераможцы і прызёры праекта атрымаюць дыпломы і падарункі ад арганізатараў. Заключнае ўшанаванне лепшых піянерскіх палат адбудзецца 19 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскага піянерскага форуму. А ў верасні 2024 года куратары дзіцячых палатаў, якія перамаглі ў праекце, прымуць удзел у VI Рэспубліканскім форуме важатых.

Ірына Мішчанка анансавала, што ў рамках практычнага этапу праекта піянераў Дзятлаўшчыны чакае шмат цікавых справаў, сярод якіх знаёмства з дзейнасцю актывістаў арганізацыі, здымкі тэматычных відэаролікаў, “Сустрэчы на ўсе 100”, стварэнне адвент-календара ГА “БРПА”, удзел у акцыі “Цуды на Каляды” і многае іншае.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

2 часа ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

2 часа ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

2 часа ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

3 часа ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

3 часа ago