Я даўно так не радаваўся і не цешыўся, як мы маштабна, велічна і цёпла адзначылі па ўсёй нашай Бацькашчыне дзве надзвычай важныя даты: Дзень маці і Дзень бацькі.
Тыдзень бацькоўскай любові застанецца назаўсёды ў маёй памяці, стане векапомным і ў гісторыі, культуры беларускага народа.
Нават святое слова Бацькаўшчына паходзіць ад бацькі, таго, хто працягвае свой род, сваё прозвішча, імкнецца дастойна ўпісваць новыя старонкі ў сямейны летапіс. Глыбока сімвалічна, што пачатак важнай падзеі краіны паклала народнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. І вельмі хочацца, каб тыдзень бацькоўскай любові абавязкова перарос у месяцы, гады і дзесяцігоддзі нашага шчаслівага будучага, дзе дзеці і бацькі заўсёды будуць самай прыгожай папараць-кветкай нашай самай прыгожай нацыі ў свеце.
Вельмі добра, што святочную эстафету ў рамках тыдня бацькоўскай любові падхапілі літаральна ўсе гарады, пасёлкі і вёсачкі Беларусі.
Мне спадабалася, што адбылася ўнікальная прафсаюзная акцыя “Павіншуем маці разам!”. У многіх населеных пунктах краіны адбыліся шанаванні шматдзетных бацькоў, праходзілі прамыя тэлефонныя лініі па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі, круглыя сталы на тэму фарміравання здаровага ладу жыцця сем’яў, аховы рэпрадуктыўнага здароўя нацыі.
Актыўна і плённа папрацавалі на працягу тыдня ў многіх гарадах актывісты Мінадукацыі, Мінкультуры, Беларускі саюз жанчын. У Мінску адбыўся фінальны этап конкурсу “Сям’я года”,Міністэрства ўнутраных спраў правяло фінальную акцыю “Сям’я! Служым разам!”. Адбыліся цікавыя святочныя канцэрты ў многіх рэгіёнах. У межах акцыі “Падары ўсмешку дзецям” наведалі дзетак, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах, сацыяльна-педагагічных цэнтрах.
Члены Беларускага саюза жанчын прпавяліакцыю “Дзецям – мацярынскі клопат”, а самае масавае моладзевае аб’яднанне краіны БРСМ рэалізавала анлайн-конкурсы “Супермама!” і “Супербацька”.
Міністрэства сувязі і інфарматызацыі рэалізавала акцыю “Павіншуем маці поштай!”.
Сюрпрызы падрыхтавалі Замкавы комплекс “Мір”і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”. Таты і мамы атрымалі ў падарунак магчымасць бясплатна наведаць абодва аб’екты, занесныя ў састаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Лічу вельмі істотным, што ў Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям’і з’яўляецца нацыянальным прыярытэтам. Рэалізуецца комплекс мер з асаблівым акцэнтам на шматдзетныя сем’і. Даюццашматлікія гарантыі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, працоўнага, падатковага, жыллёвага і пенсійнага заканадаўства.
Цікава, што самы “шматдзетны” рэгіён Беларусі – Брэстчына. У Івацэвіцкім раёне вядома самая шматдзетная сям’я ў краіне – 13 непаўналетніх дзяцей. Яшчэ адна сям’я з Лунінецкага раёна выхоўвае 12 дзяцей.
Для матуль, якія з годнасцю выхавалі пецярых і больш дзяцей, прадугледжана дзяржаўная ўзнагарода – ордэн Маці. З 1996 года ў Беларусі яго атрымалі больш за 10 тысяч мамаў.
Напрыканцы хачу прывесці словыАрцёма Вярыгіна-Дарэўскага: “Калі лад у сям’і, дык само дабро плыве і моцна сям’я жыве”. Ды яшчэ продкі вучылі нас: у шлюбе трэба старанна і рупна дбаць пра душэўную чысціню, любіць, выхоўваць, шанаваць і паважаць дзетак, што пусцілі на свет божы!
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Фота з адкрытых крыніц
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga