У гарпасёлку Наваельня прайшоў сельскі сход

Сходы па-ранейшаму застаюцца адной з самых дзейсных формаў узаемадзеяння грамадзян і ўлады, а таму ладзяцца на Дзятлаўшчыне рэгулярна.

Мінулае мерапрыемства праходзіла ў Казлоўшчынскім сельвыканкаме, на гэты раз правілы бяспекі ў побыце кіраўнікі і спецыялісты адказных службаў нагадалі новаяльнянцам.

Як расказаў начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык, у раёне актуальнай застаецца праблема пажараў, якія найчасцей здараюцца з-за няправільнага абыходжання з агнём у побыце, пераважна з-за непатушанай цыгарэты. Чым гэта пагражае, ратаўнік праілюстраваў на прыкладзе апошніх здарэнняў, параіў мець дома спраўныя АПІ, карыстацца мабільным дадаткам “Дапамога побач”. У сувязі з набліжэннем халадоў і святаў, нагадаў правілы карыстання піратэхнікай, бяспекі на лёдзе, заклікаў часцей паўтараць усё гэта са сваімі дзецьмі.

Аб стане злачыннасці, якая ў раёне зніжаецца, праінфармаваў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Вадзім Шчурскі. Ён адзначыў, што варта апасацца крадзяжоў маёмасці, асабліва дачных, інтэрнэт-махлярстваў і прывёў прыклады, як пацярпелі нашы землякі. Спыніўся і на тэмах дарожнай бяспекі, папярэджанні фактаў экстрэмісцкай дзейнасці.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская паведаміла, як у раёне сочаць за выкананнем правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, абараняюць іх ад сацыяльнага сіроцтва. Цяпер на Дзятлаўшчыне налічваецца 34 ненадзейныя сям’і, дзе гадуецца 74 дзіцяці. Яна заклікала дарослых больш увагі надаваць карыснай занятасці дзяцей, нашэнню флікераў, забароне на познія прагулкі пасля 23 гадзін для тых, каму няма 16 гадоў, закранула і тэму сексуальньных пасягальніцтваў.

Інспектар энергагазінспекцыі Вячаслаў Пятраш і начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар патлумачылі ўдзельнікам сходу, як карыстацца электрычным і газавым абсталяваннем, каб не справакаваць надзвычайную сітуацыю.

Аб дапамозе ўразлівым катэгорыям насельніцтва ў асенне-зімовы перыяд і розных сацыяльных паслугах і гарантыях для такіх грамадзян расказала дырэктар ЦСАН Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык.

Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка падкрэсліў, што размовы пра бяспеку лішнімі не бываюць, аднак, каб жыць у спакойнай, мірнай краіне, трэба праяўляць яшчэ і грамадзянскую актыўнасць, тым больш што праходзіць электаральная кампанія. Вадзім Аляксандравіч расказаў аб яе этапах, запрасіў прыйсці на выбары 26 студзеня 2025 года.

Вынікі сустрэчы падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён пажадаў новаяльнянцам карыстацца слушнымі парадамі, якія прагучалі, а паколькі не за гарамі зімовыя святы, то правесці іх мірна, спакойна, шчасліва, без непрыемных здарэнняў.

На развітанне прысутным паказалі дакументальную стужку ад МНС.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

7 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

9 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

22 часа ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

22 часа ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

23 часа ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

23 часа ago