У Дзятлаве з 25 па 28 ліпеня праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя спачыну святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Пачаліся яны са святочнай Боскай літургіі, якую ўзначаліў вікарый Навагрудскай епархіі епіскап Дзятлаўскі Пётр.

Photo 008

Photo 011

Ён наведаў і канцэртную праграму, якая прайшла ў раённым Доме культуры і народнай творчасці. На  мерапрыемстве таксама прысутнічаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М.В. Мацюкевіч.

Photo 017

У час канцэртнай праграмы гледачоў сваёй творчасцю парадавалі “Ваганты” — вакальная група з горада Мінска.

Юныя артысты з узорнай тэатральнай студыі “Мелодыя душы” падрыхтавалі пастаноўку “Як князь Уладзімір веру выбіраў”.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации