19 студзеня з 13 да 15 гадзін у Дзятлаве на верхнім возеры з традыцыйным малебнам і асвячэннем вады пройдзе свята Вадохрышча.

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца жыхары і госці райцэнтра. Усе жадаючыя, каб умацаваць свае духоўныя і фізічныя сілы, змогуць акунуцца ў палонку, якую з драўлянымі падмосткамі для бяспекі падрыхтуе Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Ратаўнікі і прадстаўнік раённай арганізацыі АСВОД увесь час будуць побач, каб дапамагчы людзям бяспечна прайсці абрад акунання. Валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа забяспечаць купальшчыкаў коўдрамі і пачастуюць удзельнікаў мерапрыемства гарачым чаем.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации