У Дзятлаве дзяжурыла рэйдавая група

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзейнічае 13 добраахвотных дружын, тры з якіх у горадзе Дзятлава.

Гэта прадстаўнікі ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”, Дзятлаўскага РУП ЖКГ і ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. У 2018 годзе склад добраахвотных дружын перагледжаны і аптымізаваны, выдадзены пасведчанні адзінага ўзору. 4 студзеня 2019 года адбыўся чарговы занятак з камандзірамі добраахвотных дружын на тэму «Прафілактыка крадзяжоў».

19 студзеня 2019 года на ахову грамадскага парадку ў горадзе Дзятлава заступіла добраахвотная дружына Дзятлаўскага лясгаса сумесна з участковым інспектарам міліцыі і прадстаўніком з раённай газеты “Перамога”.

У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адказны дзяжурны правёў інструктаж, давёў аператыўную абстаноўку на тэрыторыі раёна, паставіў задачы. У дружыннікаў і супрацоўнікаў, якія заступалі на службу, былі правераны пасведчанні, форменнае абмундзіраванне.

Пасля інструктажу рэйдавая група прыступіла да выканання сваіх абавязкаў. У гэты марозны вечар людзей у горадзе было няшмат. Спачатку быў праведзены абход двароў шматкватэрных жылых дамоў, гарадскога парка, плошчы, дыскатэкі ў кінатэатры «Спадарожнік» і аўтазаправачнай станцыі. Як заўважыў участковы інспектар Цімур Мірасаў, аўтазаправачная станцыя – гэта адзінае месца ў раёне, дзе яшчэ ажыццяўляецца рэалізацыя алкагольных напояў у начны час, пагэтаму супрацоўнікі ўнутраных спраў трымаюць яго на кантролі.

Пры абследаванні возера ў гарадскім парку звярнулі ўвагу на шыльду з надпісам “Катанне на вадаёме забаронена!”. У пачатку студзеня бягучага года востра паўстала пытанне катання на цюбінгах у неўстаноўленых месцах, што прыводзіць да траўматызму з-за невыканання грамадзянамі мер засцярогі. На возеры людзей не было, толькі дзікія качкі звярнулі на сябе ўвагу, якія плавалі ля моста на незамерзлым участку вадаёма.

За час работы рэйдавай групы парушэнняў грамадскага парадку і антыалкагольнага заканадаўства з боку жыхароў горада Дзятлава не выяўлена.

Даведка

Колькасць злачынстваў, якія ўчыняюцца ў грамадскіх месцах на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, засталася на ранейшым узроўні – 16 злачынстваў, з іх адно хуліганства ў цэнтры горада.

Добраахвотная дружына – значная дапамога ўчастковаму інспектару міліцыі ў нялёгкай рабоце па забеспячэнні парадку і спакою грамадзян.

Вольга Юшкевіч

administrator

Recent Posts

Родныя краявіды натхняюць на творчасць

Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне.…

2 часа ago

Александр Лукашенко принял с докладом министра образования

Главные темы: итоги приемной кампании, питание в школах и спорт среди молодежи. Президент Беларуси Александр…

2 часа ago

Около 600 метров торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах

Около 600 м торговых рядов развернут на День белорусской письменности в Костюковичах. Об этом журналистам…

3 часа ago

Сям’я Лях з Дзятлава прадставіць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу “Сям’я года”

Нядаўна ў Гродне прайшоў абласны этап VII Рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Яго пераможцам стала сям’я…

3 часа ago

Зазірнём у сямейны альбом: цёплая сустрэча ў Жукоўшчыне

Чытачы Жукоўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у гадзіне ўспамінаў “Зазірнём у сямейны альбом”. Спецыяльна да…

3 часа ago

Чем удивит Гродненщина на Дне белорусской письменности?

5–6 сентября в Костюковичах Могилевской области пройдет XXXIII День белорусской письменности. Гродненский регион примет активное…

3 часа ago