У рамках святкавання Дня горада ў Гродне прайшоў сёмы адкрыты фестываль сыру.
Арганізатарам гэтага фестывалю з’яўляецца ААТ “Молочный мир”.
Сёлетні фестываль сабраў у абласным цэнтры звыш 20 вытворцаў малочнай прадукцыі, якія прадставілі 75 гатункаў сыру. Пакаштаваць іх маглі ўсе жадаючыя. Акрамя дэгустацый, гасцей свята чакалі майстар-класы ад вядомых шэф-павароў, продаж сыру і розныя забавы. За лепшыя гатункі сыру ўдзельнікі галасавалі ў рамках “народнай дэгустацыі”. Прафесійнае журы ў складзе вядучых экспертаў таксама дало сваю ацэнку сырам-канкурсантам. Дэгустацыя ладзілася “ўсляпую”, таму ў аб’ектыўнасці вынікаў можна быць упэўненымі.
Жыхары Дзятлаўскага раёна выдатна ведаюць, што ні адзін год не праходзіць для “Сырной страны” без узнагародаў. Не стала выключэннем з правілаў і паездка дзятлаўскіх сыраробаў у Гродна на фестываль. Адтуль нашы землякі прывезлі тры дыпломы. Сярод сыроў у намінацыі “Сыры расольныя, сыры з чэдарызацыяй” дыпломам за другое месца адзначаны сыр “Здзецельскі”, у намінацыі “Сыры мяккія, сыры тэрмамеханічнай апрацоўкі” дыплом другой ступені атрымаў сыр “Ricotta”, у конкурсе “Народная дэгустацыя” ў намінацыі “Сыры з высокай тэмпературай другога награвання, фармаваныя насыпам” дыплом пераможцы ў сыра “CHEESE –BUM”.
Ірына СТЫРНІК
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…