У дзятлаўчан – серабро па валейболе

У Мастах прайшло першынство вобласці па валейболе сярод юнакоў 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме спартакіяды па месцы жыхарства.

Паспяхова выступіла на спаборніцтвах каманда нашага раёна. Яна стала сярэбраным прызёрам вобласці сярод 18 каманд.

У склад зборнай каманды ўвайшлі хлопчыкі з чатырох установаў адукацыі: Наваельнянскай сярэдняй школы (Уладзімір Майсюк, Раман Лебедзь), Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (Мікіта Кучынскі), Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (Раман Вашкевіч, Кірыл Емяльянчык, Аляксей Русін, Уладзіслаў Лябецкі) , Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (Уладзімір Ківуля).

Турнір праходзіў у некалькі этапаў. На групавым этапе каманда з Дзятлава выступала ў групе “Б”, дзе сапернікамі ёй сталі каманды Мастоўскага, Астравецкага, Свіслацкага і Шчучынскага раёнаў. З лікам 2 : 0 па партыях былі абыграны Свіслацкі і Астравецкі раёны. Больш напружанай была гульня са Шчучынскай камандай, але зноў перамога – 2 : 1. Толькі ў апошнім спаборніцтве з гаспадарамі пляцоўкі нашы хлопцы саступілі – 0 : 2.

У фінальным крузе сапернікамі дзятлаўчан сталі каманды Воранаўскага, Карэліцкага і Ашмянскага раёнаў. Усе яны былі разгромлены з лікам 2 : 0 па партыях.

Выніковы склад прызёраў вобласці:

1-е месца – Гродзенскі раён,

2-е месца – Дзятлаўскі раён,

3-е месца – Кастрычніцкі раён горада Гродна.

Аляксандр БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст
фізкультурна-спартыўнага клуба

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

4 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

4 часа ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

5 часов ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

6 часов ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

22 часа ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

22 часа ago