На пасаду начальніка дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 119 быў назначаны Віталій Балтрушка.
У сходзе, прымеркаваным да гэтай падзеі, прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, генеральны дырэктар КУП “Гроднааблдарбуд” Сяргей Слінко, работнікі арганізацыі.
Сяргей Віктаравіч пазнаёміў калектыў з новым кіраўніком:
– Віталій Мікалаевіч – чалавек, які не мае патрэбы ў дадатковым прадстаўленні. Ён чвэрць стагоддзя аддаў рабоце ў дарожнай галіне, у тым ліку, ДРБУ-119. Жадаю і надалей плённа працаваць, выконваць планавыя паказчыкі і дасягаць высокіх вынікаў.
Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі павіншаваў начальніка ДРБУ-119 з назначэннем, пажадаў яму поспехаў на новым месцы, эфектыўнай работы, моцнага здароўя.
Віталій Балтрушка нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Высоцк Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці “будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў”.
Свой працоўны шлях пачынаў у 1992 годзе машыністам драбільнай устаноўкі дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка № 191 горада Слоніма.
З 2001 па 2010 гады працаваў майстрам, з 2010 па 2015 гады – галоўным інжынерам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 191 горада Слоніма.
З 2015 года да цяперашняга часу ўзначальваў Слонімскі вытворчы ўчастак ДРБУ-119.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…