У Беларусі за мінулы тыдзень адбылося 102 лясныя пажары

За мінулы тыдзень (з 3 па 9 жніўня) у Беларусі адбылося 102 лясныя пажары на агульнай плошчы 101 га. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Дзмітрый Красоўскі.

У прыватнасці, 26 пажараў зарэгістравана ў лясным фондзе Брэсцкай вобласці на агульнай плошчы 26 га. У Гомельскай вобласц адбылося 23 лясныя пажары на плошчы 39,23 га, у Мінскай — 20 (5,21 га), у Магілёўскай — 16 (12,97 га), у Віцебскай — 10 (каля 16,2 га), у Гродзенскай вобласці — 7 выпадкаў (1,73 га).

Усяго з пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў рэспубліцы адбылося 672 лясныя пажары на агульнай плошчы 5 тыс. 71 га. Для параўнання, у 2014 годзе гэта лічба была ў два разы меншая — 374 выпадкі. Пры гэтым плошча пажараў была ўсяго 162 га. Гэта перш за ўсё звязана з умовамі надвор’я, якія ў бягучым і мінулым годзе радыкальна адрозніваюцца, растлумачыў Дзмітрый Красоўскі.

Спецыяліст адзначыў, што з улікам цяперашняй сітуацыі Міністэрства лясной гаспадаркі прымае ўсе меры для таго, каб не дапусціць выпадкаў узгарання ў лясным фондзе. «На сёння ўведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі па ўсёй рэспубліцы. Вядзецца ўзмоцненае патруляванне, дзяжурства дзяржаўнай лясной аховы пераведзена на кругласутачны рэжым. На з’ездах з дарог арганізавана 282 пасты, у месцах масавага наведвання насельніцтвам — 165. Акрамя таго, у СМІ актыўна размяшчаецца інфармацыя аб правілах паводзін грамадзян у лясах і каля лясоў у час пажаранебяспечнага перыяду, а таксама ў час дзеяння забароны на наведванне лясоў», — дадаў Дзмітрый Красоўскі.

Толькі за перыяд з 13 ліпеня па 8 жніўня сіламі Міністэрства лясной гаспадаркі, ВЛГА праведзены 1691 рэйд, у тым ліку сумесных з іншымі органамі — 293. У выніку складзена 122 пратаколы, вынесена 185 пастаноў.

Асноўнай прычынай лясных пажараў, паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі, па-ранейшаму з’яўляецца чалавечы фактар.

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

10 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

10 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

11 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

11 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

12 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago