У Беларусі пашыраны пералік будуемых з прыцягненнем адрасных субсідый дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 8 лістапада 2017 года нумар 32, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамілі ў Мінбудархітэктуры.
Дакументам пашыраны пералік жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2017 годзе ажыццяўляюцца з выкарыстаннем крэдытаў, выдаваемых банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў, частка працэнтаў за карыстанне якімі і (або) асноўны доўг па якіх выплачваецца грамадзянамі за кошт субсідый.
З прыцягненнем адрасных субсідый прадугледжана будаўніцтва 71 жылога шматкватэрнага дома на 5 605 кватэр. Згодна з дакументам, у 2017 годзе ўвядуць у эксплуатацыю 1 475 кватэр, у 2018-м – 4 058. Агульная плошча ўводзімага жылля складае больш за 351 тыс. кв.м (шматкватэрныя дамы – 336,4 тыс. кв.м, індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва – 15,5 тыс. кв.м). Аб’ём крэдытных рэсурсаў, якія выдзяляюцца “Беларусбанкам” і “Белаграпрамбанкам”, складзе Br135 млн.
Адрасныя субсідыі могуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем’ям і дзецям-сіротам – таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах. Памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў для сем’яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі будзе роўны стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты, з чатырма і больш непаўналетнімі дзецьмі – стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты, з трыма і больш дзецьмі да 23 гадоў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, – стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты. Сем’ям з чатырма і больш дзецьмі асноўны доўг будзе пагашаны на 100 працэнтаў, з трыма сумесна пражываючымі дзецьмі ва ўзросце да 23 гадоў – на 95 працэнтаў, дзецям-сіротам – на 35 працэнтаў, маладым сем’ям пры нараджэнні аднаго і двух дзяцей – 10 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации