У Беларусі абмежавана купанне на вадаёмах 29 зон адпачынку

У Беларусі абмежавана купанне на вадаёмах 29 зон адпачынку, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавана ў 8 зонах адпачынку. У Гродзенскай вобласці ў спіс забароненых трапіла сажалка ў вёсцы Сухаўляны Гродзенскага раёна. У Гомельскай вобласці адпачынак абмежаваны на пляжах у Гомелі «Каскад азёр» першы і другі, пляжах «Заходні» ў Гомелі і ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка, а таксама на пляжы САК «Сонечны бераг» Дняпра ў вёсцы Аляксандраўка і на пляжы ў раёне базы адпачынку «Мілаград» Рэчыцкага раёна. У Мінскай вобласці ў спіс трапіла зона адпачынку ў раёне Любанскага вадасховішча.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў 21 зоне адпачынку. У Гомельскай вобласці гэта пляжы Дняпра ў раёне гарадскога парку і ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву Жлобіна, пляж вадаёма ў населеным пункце Чырвоны Сцяг Буда-Кашалёўскага раёна, пляж гарадскога вадаёма Калінкавіч, пляж аграгарадка Дуравічы Буда-Кашалёўскага раёна, гарадскі пляж Дняпра ў Рэчыцы і пляж Мазыра на левабярэжжы Прыпяці ад аўтамоста да рэчышча Мярлявіцы. У Магілёўскай вобласці ў спіс трапілі сажалка Дрыбінская гарадскога пасёлка Дрыбін, Грабянёўскае возера Магілёва, пляж Дняпра ў Шклове, а таксама гарадскія пляжы нумароў 1, 2 Бабруйска, пляж ПУП «Санаторый імя Леніна» і пляж санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына». У Мінскай вобласці адпачынак абмежаваны ў зоне купання на возеры Мацярынскае і зоне купання на вадаёме Шацк Пухавіцкага раёна, зонах адпачынку на дзіцячым пляжы ў Салігорску і на вадаёме ў вёсцы Саковічы Салігорскага раёна, зонах масавага адпачынку на вадасховішчы Руднянскае ў вёсцы Рудня і на рацэ Случ у раёне 11 ваеннага гарадка па вуліцы Сацыялістычная Слуцка. У Гродзенскай вобласці — на сажалцы ў паўднёва-заходняй частцы Слоніма.

Акрамя таго, забаронена эксплуатацыя гарадскога пляжа ракі Мухавец ў Жабінцы Брэсцкай вобласці.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень правялі абследаванні 408 зон рэкрэацыі. На 32 з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў у частцы абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак для асабістага і грамадскага аўтатранспарту, кабінак для пераапранання (раздзявалак), кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў.

Па гэтых фактах на вінаватых службовых асоб складзена 7 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзена 3 прадпісанні і 32 рэкамендацыі па ўстараненні недахопаў, накіравана 21 пісьмо ў мясцовыя органы выканаўчай улады і ўпраўленні, 11 — у ведамствы. Адабрана 812 проб вады для правядзення лабараторных даследаванняў (74 пробы з іх не адпавядалі гігіенічным нарматывам: 47 — па мікрабіялагічных паказчыках, 27 — па санітарна-хімічных).

administrator

Recent Posts

Число электромобилей в Беларуси выросло на 15 тыс. в этом году

Как Белорусская атомная электростанция способствует развитию электротранспорта, рассказал журналистам министр энергетики Денис Мороз во время…

2 часа ago

Сборные Беларуси завоевали два серебра в общекомандном зачете чемпионата Европы по воднолыжному спорту

Белорусские сборные по воднолыжному спорту успешно выступили на чемпионате Европы в возрастных категориях до 14…

2 часа ago

Дыхание осени по ночам. Чего ждать от погоды в Беларуси 24 августа

В Беларуси 24 августа в отдельных районах страны ожидаются грозы, сообщили БЕЛТА в Республиканском центре…

2 часа ago

Александр Лукашенко поздравил работников органов статистики: за каждой цифрой — кропотливый труд команды

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов органов государственной статистики с профессиональным праздником. Об…

3 часа ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

7 часов ago

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago