У “Белай Русі” – грамадскі давер, палітычная вага і вопыт

15 сакавіка адбылася пазачарговая канферэнцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

У яе рабоце прыняў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Старшыня раённай арганізацыі  Вадзім Бялятка павіншаваў прысутных са святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падвёў вынікі работы арганізацыі за лістапад 2023 – люты 2024 года.

Вадзім Аляксандравіч адзначыў, што раённая “Белая Русь” за мінулы год павялічыла свае рады на 163 члены, аб’яднаўшы 761 чалавека ў 50 пярвічных арганізацыях, было створана 9 новых пярвічак.

Раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” правяла грунтоўную грамадскую, сацыяльную, патрыятычную работу. Сярод спраў аб’яднання – удзел у мерапрыемствах і ініцыятывах, раённых, абласных і рэспубліканскіх акцыях.

Так, сярод дабрачынных спраў – удзел у акцыі “Белая Русь” – дзецям Данбаса”; у рамках акцыі “У Новы год – з “Белай Руссю” наведалі 13 сем’яў, у якіх выхоўваюцца 75 дзяцей; з акцыяй “Нашы дзеці” павіншавалі адораных навучэнцаў, не пакінулі без увагі пажылых людзей падчас рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы”; ажыццяўлялі шэфства над асобнымі апякунскімі і шматдзетнымі сем’ямі.

З лістапада 2023 года раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” актыўна ўключылася ў падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў усіх узроўняў, з’яўляліся членамі выбарчых камісій, а таксама назіральнікамі, першым наведвальнікам выбарчых участкаў ад “Белай Русі” былі ўручаны памятныя сувеніры.

Таксама за гэты перыяд было праведзена 69 сустрэч з працоўнымі калектывамі, арганізавана работа грамадскай прыёмнай, усяго адбылося 7 прыёмаў грамадзян.

У Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў абрана 2 члены Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, у Дзятлаўскі раённы Савет дэпутатаў – 17, у сельскія Саветы дэпутатаў – 38.

– “Белая Русь” як грамадска-палітычная арганізацыя назапашвае грамадскі давер, палітычную вагу, вопыт заканатворчай дзейнасці. І наша раённая арганізацыя ўносіць свой уклад у развіццё гэтага грамадскага руху. І самае галоўнае – працуе над выпрацоўкай аргументаванай пазіцыі па ўсіх пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна, – падкрэсліў Вадзім Бялятка.

На канферэнцыі былі абраны 4 дэлегаты V пазачарговай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”: Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Вольга Рагачова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Вольга Юшкевіч, намеснік галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Перамога”, Таццяна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

За добрасумленнае выкананне службовых і грамадскіх абавязкаў, актыўны асабісты ўдзел і дапамогу ў правядзенні раённых мерапрыемстваў і грамадска-палітычных акцый падзячнымі лістамі Дзятлаўскага раённага савета РГА “Белая Русь” былі ўзнагароджаны 12 лідараў аб’яднання.

Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

10 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

13 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

17 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

18 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

1 день ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

1 день ago