– Акцыі па аднаўленні лесу “Дай лесу новае жыццё” і “Аднавім лясы разам!”, якія ў Беларусі праводзяцца ўжо не першы год, дазваляюць аб’яднаць агульныя намаганні па захаванні і прымнажэнні лясных багаццяў роднага краю, нагадваюць усім нам, што лес – гэта бясцэнны дар і нацыянальны здабытак, яго трэба шанаваць і паважаць. Калектыў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі не застаецца ў баку. Па ўзгадненні з Дзятлаўскім лясгасам мы правялі ачыстку прыдарожнай паласы Ахонаўскага лясніцтва ўздоўж дарогі “Дзятлава – санаторый Радон”, – расказала галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ Алена Шайбак.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее #лес #акция