У аграгарадку Жукоўшчына адбыўся сельскі сход грамадзянпа пытаннях папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.
На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык, старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык, начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Нікіпорчык, галоўны інжынер Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Сяргей Тухто, метадыст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Таццяна Сіўко.
Галоўная тэма сходу – спальванне сухой расліннасці і мерапрыемствы па забеспячэнні пажарнай бяспекі жылога фонду. У час сустрэчы ўвага надавалася пытанню папярэджання дзіцячай гібелі і траўматызму.
Ратаўнікі і прадстаўнікі органаў улады адказалі на пытанні прысутных, заклікалі грамадзян выконваць меры пажарнай бяспекі ў дамах і на працоўных месцах.
Акрамя гэтага, мясцовыя жыхары маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю, якую прадаставілі прадстаўнікі Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ.
Завяршыўся сход канцэртнай праграмай, якую падрыхтавалі работнікі Жукоўшчынскага дома культуры.
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…