Дзятлаўшчыну наведаў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Васіль Грытчанка. Нагода втізіту была прыемнай для дзятлаўчан: упраўленне перадало 70 адзінак камп’ютарнай тэхнікі аддзелу адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

На дзятлаўскай зямлі Васіля Васільевіча гасцінна сустрэлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, кіраўнік спраў райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, дырэктар сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Аксана Пацыновіч, дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы Марына Лашкоўская.

– Даўно абяцаў перадаць камп’ютарную тэхніку ў Дзятлаўскі раён, – зазначыў Васіль Грытчанка, – меркаваў паспець да 520-годдзя горада. Тэхніка была ва ўжытку, але яна ў выдатным стане, таму што Фонд сацабароны забяспечваецца самым сучасным абсталяваннем, бо ў нашых базах захоўваюцца даныя на кожнага грамадзяніна рэспублікі.

Прыемна перадаваць такі падарунак дзятлаўчанам. Ведаю, што ён будзе запатрабаваны, і жадаю, каб камп’ютары спрыялі пашырэнню ведаў навучэнцаў, новым поспехам дзяцей і педагогаў.

У сваю чаргу дырэктары школ Аксана Пацыновіч і Марына Лашкоўская перадалі Васілю Грытчанку невялікія сувеніры, зробленыя рукамі выхаванцаў, і падзякавалі за такія патрэбныя падарункі.

Наваельнянская школа і сярэдняя школа №1 горада Дзятлава – асноўныя атрымальнікі тэхнікі: менавіта туды накіруецца найбольш камп’ютараў, астатнія будуць размеркаваны паміж іншымі ўстановамі адукацыі.

Марына Лашкоўская расказвае, што камп’ютарамі плануе абсталяваць рабочыя месцы настаўнікаў Святланы Спасюк, Вольгі Юшкевіч, Ларысы Радзівон, метадычны кабінет школы, яшчэ адзін кампютар неабходны намесніку дырэктара, калі будзе такая магчымасць, то тэхнікай забяспечаць і пачатковыя класы, дзе камп’ютарызавана толькі адно рабочае месца настаўніка з шасці класаў-камплектаў.

Аксана Пацыновіч зазначае, што школе патрэбны 14 камп’ютараў для абсталявання рабочых месцаў педагогаў. Яны сапраўды будуць выкарыстоўвацца па прызначэнні, бо настаўнікам раней не раз даводзілася пераносіць урокі ў кабінет, дзе знаходзіцца камп’ютарная апаратура.

Ірына СТЫРНІК

Читайте также:

Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава (+відэа)
Дзень вышыванкі. Нацыянальны каларыт у юбілей горада
Председатель областного исполнительного комитета Владимир Кравцов провел прием граждан

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации