“Ніхто, акрамя нас” – з такім дэвізам працуе на палетках КСУП “Жукоўшчына” вадзіцель аўтамабіля  МАЗ-551605 Аляксандр Пышко.

Другога жніўня  ён перавёз на збожжасушыльны комплекс 90 тон зерня і тым самым дасягнуў рубяжу ў 1016 тон. З працоўным дасягненнем яго павіншаваў старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і  ўручыў  Ганаровую грамату, грашовыя прэміі і падарункі.

Каштоўны падарунак, словы падзякі і шчырыя віншаванні вадзіцель-тысячнік прымаў ад дырэктара КСУП “Жукоўшчына”  Івана Свіба і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алены Свіб.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

1 Комментарий

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации