У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” прафсаюз работнікаў АПК працягвае ўшаноўваць лепшых работнікаў жывёлагадоўчай галіны сельскай гаспадаркі.
Асноўная задача акцыі – развіццё жывёлагадоўлі і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў па выніках дасягненняў высокіх паказчыкаў прадукцыйнасці, захавання пагалоўя і павышэння якасці сельгаспрадукцыі.
Днямі віншаванні прымалі жывёлаводы КСУП “Войневічы”.
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак наведаў малочнатаварную ферму “Ёцавічы”, каб уручыць ім Падзячныя лісты і падарункі за працавітасць, вернасць абранай прафесіі, роднай зямлі. Іх атрымалі аператар машыннага даення Тамара Клімчук і жывёлавод Людміла Ляўкевіч.
Уладзімір Фёдаравіч павіншаваў жанчын з працоўнымі дасягненнямі, пажадаў ім далейшых поспехаў у працы, шчасця, здароўя, дабрабыту ў сем’ях, новых вытворчых перамог. Ён адзначыў, што за любымі дасягненнямі і паказчыкамі сельгаспрадпрыемстваў абавязкова стаяць людзі, якія ўкладваюць у сваю працу душу, уменні, час.
Вольга ЮШКЕВІЧ
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…