Турнір імя Аляксандра Шылава ў Наваельні

Усё далей адыходзяць ад нас падзеі Афганскай вайны, старэйшымі становяцца яе ўдзельнікі і сведкі.

А памяць застаецца. Яна нагадвае, што больш за 13 тысяч беларусаў выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у той далёкай краіне. На жаль, не ўсе матулі дачакаліся сваіх сыноў. Сярод тых, хто загінуў, і наш зямляк, ураджэнец пасёлка Наваельня, Аляксандр Шылаў. Ён загінуў у няроўным баі ў афганскай правінцыі Герат і ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У г.п. Наваельня шануюць памяць пра свайго мужнага земляка: яго імя прысвоена піянерскай дружыне, а напярэдадні Дня памяці воінаў-афганцаў  ладзіцца валейбольны турнір.

14 лютага ў спартыўнай зале Новаяльнянскай сярэдняй школы ў чарговы раз сустрэліся 5 пасялковых валейбольных каманд: каманда ААТ “Новаяльнянскі КХП”, Новаяльнянскага лясніцтва, Рэспубліканскай туберкулезнай бальніцы, Новаяльнянскай сярэдняй школы і Новаяльнянскага участка РУП ЖКХ. Галоўны суддзя спаборніцтваў – А. Кардаш , настаўнік фізічнай культуры Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Ён адзначыў, што спаборніцтвы прайшлі ў дружалюбнай атмасферы і дазволілі ўсім ігракам праявіць свае лепшыя якасці.

Лепшым іграком названы Анушкевіч Арцём (каманда ААТ “Новаяльнянскі КХП”).

Па выніках турніру  каманда ААТ “Новаяльнянскі КХП”  заняла I месца, на II месцы каманда валейбалістаў Новаяльнянскай сярэдняй школы, на III – каманда Рэспубліканскай туберкулезнай бальніцы, на IV і V месцы каманды Новаяльнянскага лясніцтва і Новаяльнянскага участка РУП ЖКХ. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад спонсараў, якімі выступілі ГА “Белая Русь” і раённы камітэт ГА “БРСМ”.

Марына Сіневіч, Ульяна Баброўская,
аб’яднанне па інтарэсах “Юны журналіст”,
ЦТДіМ г. Дзятлава

administrator

Recent Posts

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

10 минут ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

30 минут ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

3 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

3 часа ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

4 часа ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

5 часов ago