На лядовай пляцоўцы ў Дзятлаве праходзяць трэніроўкі па хакеі.

Намаганнямі энтузіястаў у Дзятлаўскім раёне арганізаваны некалькі груп  аматараў хакея ў розных узроставых катэгорыях, якіх  больш за 70 чалавек. За кошт спонсарскай дапамогі ўдалося закупіць 60 камплектаў  экіпіроўкі  хакеістаў.

Аматары хакейных каманд адзначаюць, што ў зімовы перыяд заняткі групаў праходяць на лядовай пляцоўцы на гарадскім  стадыёне “Колас”, у вясенне-восеньскі перыяд хакейныя групы карыстаюцца паслугамі  бліжэйшых Лядовых палацаў, якія знаходяцца ў Баранавічах і Лідзе.

Трэніроўкі дзіцячых хакейных каманд праходзяць штодзённа: па буднях – з 15 да 17 гадзін, у суботу і нядзелю – з 12 да 14 гадзін. Дарослая хакейная каманда трэніруецца ў будні з 21 да 23 гадзін, у выхадныя – з 15 да 17 гадзін.

Для наведвальнікаў, якія прыйшлі пакатацца з уласнымі канькамі, гадзіна на лёдзе каштуе 1 рубель, а выхад на лёд з канькамі, узятымі напракат, каштуе 2 рублі за гадзіну. Для таго, каб узяць канькі напракат, трэба мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

Аксна АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Похожие публикации