Трэніруем інтэлект: гульня “Science Quiz” ад “БРСМ”

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Гродне прайшла моладзевая інтэлектуальная гульня “Science Quiz”, прыняць удзел у якой маладых інтэлектуалаў запрасіла Гродзенская абласная арганізацыя ГА “БРСМ”.

На цікавую прапанову адгукнуліся 24 каманды з розных рэгіёнаў Прынёманскага краю, а гэта амаль 200 кемлівых і крэатыўных маладых людзей нашай вобласці.

Дзятлаўшчыну на моладзевай гульні прадстаўляла каманда “Рытм”, у склад якой увайшлі Наталля Маркава – бухгалтар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, Вераніка Радзевіч – юрысконсульт аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Віталь Іванашка – настаўнік Дварэцкай сярэдняй школы, Ірына Стырнік – карэспандэнтка газеты “Перамога”.

Пляцоўкай для сустрэчы арганізатары абралі ААТ “Белкард”, паколькі пярвічная арганізацыя прадпрыемства займае актыўную пазіцыю, удзельнічае ў многіх моладзевых праектах і акцыях.

Першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Ганна Сарасек, вітаючы прысутных, зазначыла, што інтэлектуальныя турніры карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў моладзі Гродзеншчыны. Практычна ва ўсіх раёнах ладзяцца занальныя гульні на кемлівасць, удзел у якіх прымаюць прадстаўнікі як маладога, так і старэйшага пакалення.

Інтэлектуальныя выпрабаванні “Science Quiz” ладзіліся па турах, сярод якіх былі  “Медыяазбука”, “Бліц” і тэматычныя пытанні, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы выдаліся напружанымі, розніца ў выніках паміж многімі з каманд была літаральна ў адзін-два балы. У пераможцы напрыканцы гульні выйшла выпрабаваная часам каманда інтэлектуалаў са Шчучына “Вышэйшая ліга”, якая на працягу апошніх гадоў не саступае лідзіруючых пазіцый у гульнях падобнага кірунку. “Сярэбраная” перамога дасталася камандзе “Слонімскія львы”,  “бронзавымі” прызёрамі сталі таксама нашы тэрытарыяльныя суседзі – каманда Навагрудскага раёна. Дзятлаўчане на гэты раз, як і ўсе каманды-ўдзельніцы “Science Quiz”, вярнуліся дамоў з сертыфікатам і прыемнымі ўражаннямі ад цікавай сустрэчы.

Адна з удзельніц дзятлаўскай каманды “Рытм” – Вераніка Радзевіч – зазначыла, што ў нашым раёне таксама варта было б стварыць клуб інтэлектуалаў і перыядычна праводзіць падобныя гульні.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ИИ в школах: обновленная учебная программа по информатике появится с 1 сентября

С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…

15 часов ago

Всемирный день борьбы с гепатитом

Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…

16 часов ago

Маршруты безопасности: автолавка — идеальная площадка для профилактики

Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…

16 часов ago

Вороновский район под ударом стихии: что известно к этому времени

Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…

17 часов ago

12 погибших в ДТП за неделю: ГАИ Беларуси усиливает контроль

Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…

17 часов ago

Юрий Караев осмотрел Гродненский регион с вертолета и поручил навести порядок

Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…

17 часов ago