Categories: Грамадства

Традыцыя “Сырной страны”

27 верасня ў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” праводзілася святочная сустрэча, прымеркаваная да Дня пажылых людзей.

Падобныя мерапрыемствы для ветэранаў працы завода, якія аддалі вытворчаму працэсу на прадпрыемстве дзясяткі гадоў жыцця, даўно сталі добрай традыцыяй “Сырной страны”. Былыя работнікі прыходзяць на іх з задавальненнем, каб пабачыць, як на іх родным прадпрыемстве працуе маладая змена, як мяняецца завод, чым жыве яго цяперашні калектыў.

Пра ўсё гэта і многае іншае шаноўным гасцям расказала выконваючая абавязкі дырэктара ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” Вольга Болцік, якая разам з галоўнымі спецыялістамі прадпрыемства вітала ветэранаў працы ў актавай зале. Яна шчыра падзякавала былым работнікам за добрасумленную працу, якая стала надзейным падмуркам для далейшых поспехаў дзятлаўскіх сыраробаў, і расказала пра апошнія дасягненні. Смак і якасць дзятлаўскіх сыроў неаднаразова былі ацэнены спецыялістамі. Так, па выніках штогадовага абласнога конкурсу на атрыманне прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці ў 2017 годзе, Дзятлаўскі сыраробны завод стаў пераможцам у падгрупе “Вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі з колькасцю працуючых да 500 чалавек”. А “свежыя” ўзнагароды сыраробы атрымалі літаральна два тыдні таму на VI адкрытым фестывалі сыру ў Гродне. Дыпломам другой ступені быў адзначаны дзятлаўскі сыр “Chedder gold” у конкурсе якасці сыру сярод вытворцаў сырнай прадукцыі ў намінацыі “Сыры расольныя, сыры з чэдарызацыяй”. Дыплом трэцяй ступені ўручаны за конкурс выставачных і гандлёвых павільёнаў.

Напрыканцы свайго выступлення Вольга Болцік падзялілася з ветэранамі працы планамі далейшага развіцця прадпрыемства і расказала аб новых відах прадукцыі, што пачаў выпускаць завод. Гэта паўцвёрдыя сыры “Гаўда” і “Эдам”.

Пасля цёплых віншаванняў прысутных запрасілі на дэгустацыю прадукцыі прадпрыемства, у час якой яны маглі паразмаўляць, узгадаць працоўныя будні, падзяліцца навінамі.

Затым гасцей чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – экскурсія па тэрыторыі прадпрыемства. Яе правяла Вольга Болцік, расказваючы, што новага і ціквага з’явілася тут за апошні час, адказваючы на пытанні пенсіянераў.

На развітанне кожны з удзельнікаў сустрэчы атрымаў падарунак, а таксама запрашэнне наведаць святочны канцэрт да Дня пажылых людзей у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фотаздымкі прадастаўлены ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”

 

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

10 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

10 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

21 час ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

21 час ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago