“Тэрыторыя сэрца” – Дзятлаўшчына

Творчых маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з розных куткоў Прынёманскага краю зноў сабраў абласны фестываль творчасці інвалідаў “Калі мы разам – мы мацнейшыя”.

Гэта X па ліку, юбілейнае мерапрыемства, якое кожны год мяняе сваю геаграфію (летась, напрыклад, праходзіла ў Дзятлаве). Пляцоўкай для сёлетняга фестывалю стаў Гродзенскі каледж мастацтваў, а яго ўдзельнікамі – звыш 200 асаблівых маладых людзей з розных раёнаў Гродзеншчыны.

У Год малой радзімы рабятам прапанавалі стварыць творчую карту Гродзенскай вобласці. Для гэтага дэлегацыя кожнага раёна прывезла тэкстыльнае пано на тэму “Я нарадзіўся тут, і край мне гэты любы”. Дзятлаўчане выбралі тэхніку “пэчворк-квілт” і адлюстравалі на пано палац Радзівілаў, які многія беларусы ведаюць па карцінах вядомага мастака ХІХ стагоддзя Напалеона Орды. У вобразе гістарычнай асобы – Мікалая Радзівіла Чорнага – работу “абараняла” старшыня раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Святлана Крэйдзіч, а вершаваны твор-аповед, які яна прачытала, сачыніла навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык.

Таксама на выставе былі прадстаўлены фотакалажы рэгіянальных аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў “Мая малая радзіма ў фотаздымках і асобах”. Наш “Праменьчык” склаў калаж з фотаздымкаў, якія наведвальнікі аб’яднання рабілі ў час сваіх экскурсій і вандровак па роднай Дзятлаўшчыне.

Безумоўна, не абышлося без творчага выступлення на абласной сцэне. Сёлета канцэрт праходзіў у фармаце “Дзве зоркі”, а таму музычныя нумары разам з асаблівымі маладымі людзьмі рыхтавалі прафесійныя артысты. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі мастацкі кіраўнік узорнага тэатра роставых лялек “Dolls4all” Наталля Бузук і наведвальнік аддзялення “Праменьчык” Віталь Крэйдзіч. Яны выканалі песню “Тэрыторыя сэрца”. Варта зазначыць, што нумар нашых землякоў меў поспех у гледачоў і журы, а таму Віталя запрасілі выступіць на абласным святочным канцэрце, прымеркаваным да 100-годдзя сацыяльнай службы, які пройдзе ў студзені 2019 года.

Дзятлаўчане, як і прадстаўнікі іншых раёнаў Гродзеншчыны, атрымалі дыплом удзельнікаў юбілейнага Х абласнога фестывалю творчасці маладых інвалідаў “Калі мы разам – мы мацнейшыя!”, сустрэліся з сябрамі з іншых куткоў Прынёманскага краю, сфатаграфаваліся на памяць.

Спецыялісты аддзялення “Праменьчык” адрасуюць словы шчырай удзячнасці кіраўніцтву ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” за фінансавую падтрымку, дзякуючы якой у Гродна змагла выехаць дэлегацыя з 14 чалавек, вадзіцелю Пятру Малькоўскаму – за камфортную дарогу, Наталлі Бузук і Святлане Русак – за дапамогу ў падрыхтоўцы творчага нумара.

Ірына КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Актуальный комментарий. Новые возможности для сельского гостеприимства

Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…

3 минуты ago

Ход проведения СКМ «Внимание – дети!»

Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…

26 минут ago

Рейд со СМИ. Безопасный порядок во дворе: не так просто, как кажется

С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Как не заблудиться в лесу?

Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…

2 часа ago

К прививочной кампании против гриппа готовы!

Выполнение регламентированного охвата прививками против гриппа населения Дятловского района в 2025 году в очередной раз…

2 часа ago

Базовые правила против ОРИ: почему ими нельзя пренебрегать?

Каждый сезон простуд мы слышим одни и те же советы: чаще мыть руки, проветривать помещение…

2 часа ago